У Школу маладога пісьменніка абвешчаны новы набор.
Школа працуе з 2012 года як нефармальны адукацыйны праект для маладых літаратараў. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыкамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца аналізаваць творы папярэднікаў, пісаць свае тэксты, а таксама слухаць сябе ды абмяркоўваць творы сваіх аднагрупнікаў.
Сёлета ў Школе выкладаюць Ульяна Верына, Віктар Жыбуль, Марына Казлоўская і Андрэй Хадановіч — літаратары, педагогі, даследчыкі і навукоўцы са шматгадовым вопытам творчай працы. Пастаянныя выкладчыкі дадуць асновы тэорыі паэзіі, прозы і паэтычнага перакладу; методыка выкладання ставіць акцэнт на камунікацыі і ўзаемным абмеркаванні тэкстаў з калегамі.
Акрамя асноўнага курсу, навучэнцаў чакаюць майстар-класы і спецкурсы ад беларускіх літаратараў, выдаўцоў, навукоўцаў, дызайнераў і мастакоў кнігі.
Навучанне ў ШМП працягваецца з лістапада 2024 па травень 2025 года, заняткі будуць праходзіць па суботах.
Навучанне – бясплатнае, дыстанцыйнае, вочнае – online-сустрэчы.
Пажаданы ўзрост удзельнікаў і ўдзельніц – да 35 гадоў.
Дэталі і правілы афармлення заяўкі тут.
Дэдлайн дасылкі заявак — 25 кастрычніка 2024 года. Падвядзенне вынікаў — канец кастрычніка 2024 года.
Першыя заняткі — 2 лістапада.
Залічаныя на курс Школы атрымаюць лісты з пацверджаннем на e-mail.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram