Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава абвясціў учора Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, якія працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская. Прыз — выданне кнігі.
Аўтарам прапаноўваецца даслаць рукапіс сваёй кнігі, анатацыю на яе, сваё фота і кароткую біяграфію на адрас [email protected]. Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца. Дэдлайн падачы заявак — 1 чэрвеня 2024 года.
Падсумаванне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.
Нагадаем, што сёлета ў лютым ўжо другую эдыцыю конкурсу рукапісаў гэтаксама распачаў фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Плёнам першага конкурсу стаў выхад некалькі кніг — у прыватнасці, «Мікалай Слюнькоў. Палітычная біяграфія» Дзяніса Марціновіча, «Джа. Легенда аб Забраным Сэрцы» Эліяша Барта.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: