Шчыльнае ўзаемасупрацоўніцтва беларускіх і расійскіх музеяў і інстытуцый за апошні час набывае ўсё болей неверагодныя фарматы. То ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрыецца планшэтная выстава «Шэдэўры Рускага музея», то ў навагрудскім Доме-музеі Адама Міцкевіча прэзентуюць выставу рэпрадукцый Мікалая Рэрыха «Святая Русь».
У апошнім варыянце «цудоўнае» ўсё — і тое, што па Міцкевічу «б’юць» «Святой Руссю» Рэрыха, і тое, што ў навагрудскую інстытуцыю прывезлі нават не арыгіналы, а рэпрадукцыі — копіі — карцін мастака.
«Та тематика работ, которая приехала на новогрудскую землю — это славянство, наше славянство — Русь, проотцы, наши предки, — распавёў пра экспазіцыю «Ново ТВ» прадстаўнік Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд Рэрыхаў» Андрэй Пшонка.
Экспанаты ў навагрудскі музей прыехалі з Музея-фонда Мікалая Рырэха ў Новасібірску. Усяго на выставе прадстаўлены 40 работ мастака розных перыядаў.
«Міцкэвич перевертається в могилі», — пракаментаваў падзею адзін з падпісчыкаў на старонцы інстытуцыі ў сацсетках.
Дом-музей Адама Міцкевіча — класіка беларускай, польскай і літоўскай літаратуры — быў створаны ў 1930-я гады высілкамі добраахвотнага навуковага таварыства «Міцкевічаўскі камітэт». Музей быў разбураны ў 1941 годзе і адноўлены ў даваенным выглядзе да 100-годдзя з дня смерці паэта ў 1955 годзе.
Установа некалькі разоў перабудоўвалася, прайшла этап рэканструкцыі, і актуальная яго экспазіцыя была адкрытая ў 2001 годзе. Музей з’яўляўся адной з самых наведвальных устаноў у Беларусі — у дакавідны час лічба навельнікаў штогод дасягала 22 тысяч чалавек. Кожны шосты — пераважна турыст з Польшчы ці Літвы. Апошнім часам з-за агульнай палітыкі русіфікацыі інстытуцыя вымушана ўсё больш увагі ўдзяляць рускім сучаснікам творцы — Аляксандру Пушкіну, гісторыку Аляксандру Тургеневу ды іншым.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram