NaviBand напярэдадні канцэрта ў Варшаве 28 траўня падзяліўся ў сацсетках кліпам на песню «Купалінка». Відэашэраг на вядомую кампазіцыю ў выкананні гурта стварыў штучны інтэлект.
Вынік як мінімум можна назваць цікаўным. «Купалінка» атрымала касмічнае вымярэнне: купальскія вогнішчы, парад планет і беларускі ў вянках і касмічных скафандрах-вышыванках. «Вітаем у свеце Межгалактычнай Купальскай ночы», — так апісалі працу штучнага інтэлекту ўдзельнікі калектыву.
Аўтарам кліпа і музычнай апрацоўкі вядомай кампазіцыі з’яўляецца музыка і крэатыўны прадзюсар гурта Аляксандр Табольскі.
«Гэтай працай хочам сказаць, што нягледзячы на выпрабаванні і цяжкія часы, беларуская мова і песня, беларускія традыцыі і культура ўсё роўна будуць жыць, – так пракаментавалі пасланне відэа NaviBand. – Мы шчыра лічым, што мелодыя песні «Kupalinka» – адна з найлепшых у свеце. Яна ідэальная. Гэта дыямент беларускай культуры, які кранае з першых нотаў».
На канцэрт беларускага гурта, які мае адбыцца ў варшаўскай прасторы Niebo 28 траўня, квіткі амаль што разабраныя.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: