Менская ўрбаністычная платформа ладзіць анлайн-канферэнцыю пра інфраструктуру гасціннасці

Культура

З 23 па 27 кастрычніка Менская ўрбаністычная платформа ладзіць міжнародную анлайн-канферэнцыю. У апошні дзень некалькі івэнтаў пройдуць і афлайн у Вільні.

Сёлетняя тэма — «Інфраструктура гасціннасці ад лакальнага турызму да буйных міграцыйных працэсаў».

Праз падзеі апошніх гадоў і паслабленні кавідных абмежаванняў усё больш людзей перасоўваецца паміж гарадамі і краінамі, сутыкаецца з кантэкстам незнаёмых гарадоў і вымушана аператыўна вучыцца арыентавацца ў новых умовах.

У межах канферэнцыі разгледзяць некаторыя з кампанентаў, што суправаджаюць працэс перасоўвання людзей і іх знаёмства з новымі гарадамі як на лакальным узроўні, гэтак і ў міжнародным маштабе. На аснове пэўных кейсаў і экспертных дыскусій пашукаюць архітэктурныя і планавальныя адказы на выклікі, з якімі вымушаныя сутыкацца мігранты і мігранткі, качэўнікі і качэўніцы, турысты і турысткі.

Удзел бясплатны. Праграма і рэгістрацыя па спасылцы.

Дата: з 23 па 27 кастрычніка

Месца: анлайн; 27 кастрычніка — афлайн у Вільні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: