Сёння дапоўненая рэальнасць, учора — рэнтгенаўскія промні. Мастак Алег Юшко ведае, як злучыць розныя тэхналогіі. У сваім праекце «X3-box» аўтар пагрузіўся ў архіў нямецкага рэнтгенаўскага музея і заняўся вывучэннем гісторыі рэнтгенаўскай тэхнікі. А вынікі паказаў на выставе, якая цяпер працуе ва ўніверсітэце Віттэна.
На пытанне, чаму рэнтген, адказвае, што дапоўненую рэальнасць — AR-тэхналогію — ён успрымае як сучасную версію рэнтгенаўскіх прамянёў: як рэнтгенаўская тэхніка стварае выявы таго, што здаецца схаваным у целах і структурах, так і дапоўненая рэальнасць робіць бачным нябачнае.
Медыямастак Алег Юшко родам з Беларусі, але жыве ў Дзюсельдорфе. Ён займаецца даследаваннямі свядомасці чалавека, якая змяняецца пад уплывам навукі і тэхнікі. На працягу апошніх гадоў мастак працуе з дапоўненай рэальнасцю, напрыклад, размяшчае ў грамадскіх месцах творы мастацтва, якія можна ўбачыць – часам відавочна, часам утоена – толькі з дапамогай прыкладанняў для смартфонаў.
У выніку алічбоўвання выбраных экспанатаў калекцыі рэнтгенаўскіх трубак Музея рэнтгена ў горадзе Рэмшайд з’явілася AR-скульптура. Убачыць яе няпроста. Мабільны дадатак Алега Юшко дазваляе зазірнуць у «чорную скрыню», якая кожны раз будзе ўтрымліваць новы аб’ект з музея рэнтгена.
Прычым ніколі невядома, што будзе ўнутры. Кожны новы погляд правакуе змену, у выніку з’яўляецца новы аб’ект.
Такім чынам мастак запрашае да гульнёвага адкрыцця музейных экспанатаў, якія ў большасці выпадкаў засталіся б недаступнымі для публікі.
Куратарка выставы — Лара Перскі — таксама з Беларусі. Выстава будзе працаваць да 22 снежня 2023 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: