Магілёўскі тэатр лялек паставіў спектакль расійскага рэжысёра пра Пятра І, па загадзе якога Магілёў быў спалены. Мэта спектакля — вывучэнне гісторыі «общего отечества»

Культура
Сцэна са спектакля «Петр I — жизнь и деяния». Фота: teatrkukol.by.

Канал праваабаронцаў і журналістаў цэнтра «Вясна» з Магілёва MAYDAY TEAM заўважыў пастаноўку «Петр I — жизнь и деяния» і выказаўся наконт яе галоўнага героя — расійскага імператара Пятра І.

У анатацыі да спектакля «Петр I — жизнь и деяния» характарыстыка імператара — вельмі кампліментарная: «Издревле в сложной ситуации русский народ надеялся на батюшку Царя. Стал ли таким спасителем и реформатором для страны император Петр I? Что важного было создано в России при его правлении? Поразмышлять над этими вопросами предлагается зрителям вместе с очаровательными, необычными фрейлинами двора Петрова. Возможно, взрослый зритель найдет для себя ответы, или у него появятся новые вопросы о знаменитом монархе. А младшее поколение познакомится с историческими фактами о жизни и деяниях императора. Классическая музыка, пластические решения, сочетание игры вживую и кукол, ожившие картины старых мастеров, роскошные парики и платья с кринолином ­– зримая эпоха Петра Великого».

Аднак, заўважаюць аўтары допісу, нават расійскія даследчыкі не адмаўляюць таго факту, што падчас Паўночнай вайны (1700—1721) па загадзе Пятра І горад Магілёў быў спалены.

Так, на сайце Вышэйшай школы эканомікі ў Санкт-Пецярбургу можна знайсці перапіску паміж Пятром I і яго падначаленымі ад 12 верасня 1708 года, у якой Пётр I выказвае ўдзячнасць маёру Івану Відману і капітан-паручніку Барценеву за спаленне Магілёва ў ходзе Паўночнай вайны.

8 верасня 1708 года агнём былі знішчаныя праваслаўныя і каталіцкія храмы, купецкія заможныя гандлёвыя дамы горада. Згарэў і Магілёўскі замак.

У інтэрв’ю мясцоваму тэлебачанню «Беларусь 4 Магілёў» рэжысёр спектакля Дзмітрый Ярохін заявіў, што «сённяшняму пакаленню важна ведаць гісторыю, каб ніхто іх не мог звесці з правільнага шляху».

Дзмітрый Ярохін з’яўляецца галоўным рэжысёрам тэатра лялек «Залаты пеўнік» з расійскага горада Азёрск, спектакль «Петр I — жизнь и деяния» быў пастаўлены ў гэтым тэатры да 350-годдзя з дня нараджэння першага расійскага імператара. «Чароўныя фрэйліны двара Пятра I запрашаюць здзейсніць экскурс у гісторыю дзяржавы Расійскай. Гледачы змогуць пазнаёміцца з жыццём і дзеяннямі вялікага рэфарматара, даведацца, хто стварыў Расійскі імператарскі флот і прыдумаў Андрэеўскі сцяг, хто даў пачатак сістэме адукацыі», — паведамляла анатацыя спектакля, які ў Азёрску больш не граюць.

У аснове спектакля — не літаратурны сюжэт, а, паводле рэжысёра, сухія гістарычныя факты. «Мы паспрабавалі падручнік гісторыі інсцэнаваць і змясціць усю гэтую вялікую гісторыю ў хранаметраж 50 хвілін, — расказаваў расійскі рэжысёр у праграме абласнога тэлебачання. — У крайнім выпадку, раз ужо дзеці так любяць падвісаць у інтэрнэце, яны набяруць у інтэрнэце нешта па гісторыі, па гісторыі айчыны, Беларусі, Расіі. У любым выпадку, гісторыя айчыны ў нас агульная. У любым выпадку, гэта будзе вельмі карысна».

У Магілёўскі тэатр расійскага рэжысёра запрасілі прадстаўнікі беларускага тэатра на фестывалі ў горадзе Уладзімір. Кіраўніцтва рэпетыцыямі Дзмітрый Ярохін здзяйсняў анлайн і прыехаў напярэдадні. Працай акторак — галоўныя ролі ў пастаноўцы выканалі Людміла Чопарава і Вольга Яфрэмава-Кухарава — застаўся задаволены, і 22 лютага адбылася прэм’ера.

Тэатр лялек плануе прэзентаваць гэты спектакль на магілёўскім фестывалі M@rt-контакт.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: