14 верасня Лявон Вольскі выпускае новы праект — «Эмігранты», які ўяўляе з сябе нізку з 21 песні, што распавядае пра жыццё беларусаў у эміграцыі.
«Ідэя высьпявала даўно, — патлумачыў музыка ў сваім фэйсбуку, — і вынікае з цяперашняй рэчаінасьці сама сабой. У праекце героі вандруюць па сьвеце, уладкоўваюцца на новых мейсцах, пераймаюцца, сумуюць, лекуюцца, тэлефануюць родным у Беларусь, прыгадваюць былое і спадзяюцца на вяртаньне«.
У праекце ўзялі ўдзел:
- Pavel Mamonau
- Aleś-Francišak Myškievič
- Павел Аракелян
- Кетеван Асраташвили
- Pavel Triput
- Poznański Śpieŭny Schod і струнная смычковая група Варшаўскі Вольны Аркестр / Warsaw Freedom Orchestra
Канцэрты пройдуць у 2 аддзяленнях: у 1-м аддзяленні – прэзентацыя праекта “Эмігранты”, у 2-м аддзяленні – толькі найлепшыя хіты.
19.10 – Варшава, Proxima
23.10 – Гданьск, Drizzly Grizzly
24.10 – Познань, Pod Minogą
25.10 – Уроцлаў, Stary Klasztor
27.10 – Кракаў, Gwarek
31.10 – Беласток, 6-ścian
Квіткі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: