Літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымаў Валянцін Акудовіч

16 лістапада на фестывалі Pradmova ў Варшаве прайшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе.

Была ўганараваная кніга Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – за гісторыю паўставання беларускай інтэлектуальнай прасторы.

«Гэта ёмісты фаліянт лічы ў 400 старонак. Працаваў я над кнігай не адзін год. Потым яе фрагментамі некалькі год запар друкаваў часопіс «Дзеяслоў», — пісаў Вялянцін Акудовіч з нагоды выхаду «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым». — Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых, хто дабрахоць падняў з поду і ўскінуў сабе на плечы цяжар, які ён называе «мая краіна». З дня ў дзень яны рушаць з гэтым цяжарам усё вышэй і вышэй, каб аднойчы ўбачыць, як камень з грукатам зноў скоціцца долу. А значыць, трэба яшчэ раз вяртацца да пачатку пачаткаў…

І мы вяртаемся!»

Літаратурная прэмія імя Францішка Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!