Літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі» пройдзе ў Музеі-сядзібе Міцкевічаў

23 верасня ў філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» з 12:00 да 16:00 пройдзе традыцыйны літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі».

На свята рыхтуецца насычаная праграма. Гасцей фэсту чакаюць экскурсіі па сядзібе, канцэртная праграма, выступленні літаратараў, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы, фотазоны.

  • Прагучыць канцэртная праграма ў выкананні салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святланы Немагай.
  • Госці свята змогуць насалодзіцца музыкай асяроддзя Адама Міцкевіча ў выкананні капэлы Алеся Лася.
  • Вершамі і песнямі на творы пісьменніка натхніць слухачоў народны літаратурны тэатр “Жывое слова”.
  • Цікавосткі пра героя свята можна будзе даведацца з лекцыі даследчыка-архівіста Змітра Юркевіча.
  • Наталля Галко ласкава запросіць дарослых і дзяцей паўдзельнічаць у мовазнаўчых гульнях і літаратурных віктарынах.
  • Спецыяльны музычны госць – фолк-бэнд «Неруш».

Падчас фестывалю будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.

Падрабязная праграма свята на сайце, а таксама ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Уваход на фестываль вольны! (для тых, хто дабіраецца ўласным транспартам).

Завоссе – месца, вядомае не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Тут нарадзіўся славуты паэт Адам Міцкевіч (1798 – 1855 гг.). Сядзіба Міцкевічаў была адноўлена ў 1998 годзе. Сёння тут месціцца музейны комплекс. У залах музея-сядзібы разгорнута літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Вяртанне пана Тадэвуша”. Яна распавядае пра гісторыю фальварка ў Завоссі, дэманструе адноўленыя інтэр’еры старой сядзібы і малюе вобразы яго жыхароў.

Адрас: Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Завоссе.

Жадаючыя могуць паехаць транспартам, арганізаваным музеем. Кошт – 30 руб. (у абодва бакі). Абавязковы папярэдні запіс і аплата. Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы або ў касе Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па адрасе: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

Последние новости

  • Black&White
  • Survivors
  • Авто
  • Армия
  • Без рубрики
  • Беларускі Моладзевы Хаб
  • В мире
  • Выжившие
  • Интервью
  • Комментарий
  • Культура
  • Ликвидация
  • Мнение
  • Наука
  • Новости
  • Новости Германии
  • Плебисцит
  • Подкасты
  • Политика
  • Происшествия
  • Пятая республика
  • Разное
  • Расследование
  • Саша, что ты несешь?!
  • Спорт
  • Статьи
  • Сэнс
  • Тесты
  • Технологии
  • Фейсбук

Объявлен сбор на поддержку экс-калиновца Василия Веремейчика

23.11.2024