Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife) трапіў у складаную сітуацыю: разам з сям’ёй ён апынуўся ў не самых добрых фінансавых умовах.
«Атрымалася так, — піша музыка, — што на дадзены момант я вымушаны адзін трымаць на сабе арэнднае жыллё і двух юнакоў, якія вучацца, у тым ліку і платна. Звычайна мне хапае майго заробку, але напрыканцы мінулага года стала трохі падводзіць здароўе, ажывіліся балячкі, якія мне падарылі, напрыклад, на Жодзіна, і я быў вымушаны моцна патраціцца на лекі і медыцыну наогул. Таму ў новы год мы ўвайшлі з максімальна няпоўным бакам.
Шмат чаго прыходзілася адкладаць, але зараз трэба тэрмінова рабіць дзецям ВНЖ Літвы і ў мяне проста няма такіх сродкаў. Таму я прашу вашай дапамогі. Паскоранае афармленне аднаго чалавека каштуе 320 эўра, такім чынам на дваіх трэба 640. Звыш таго нам патрэбны рамонт абутку і вопраткі, таму поўная пажаданая сума складае 850 эўра.
Дапамагаючы мне, вы падарыце мне час, які магу патраціць на творчасць, і ў нас будзе шанец убачыцца на канцэртах і не толькі».
Дапамагчы можна тут (карта/paypal).
Увага! Небяспечна карыстацца BY/RU фінансавымі інструментамі для даната праз BYSOL.
Нагадаем, што Уладзіслаў Наважылаў (Лэслі Найф) — адзін з заснавальнікаў легендарнага метал-гурта Gods Tower, аўтар, музыка і рэжысёр. Цяпер ён жыве ў Літве.