Кніга вершаў Юліі Цімафеевай трапіла ў кароткі спіс паэтычнай прэміі Дэрэка Уолката

Зборнік «Motherfield» Юліі Цімафеевай, які выйшаў у ЗША ў перакладзе Вальжыны Морт і Ханіфа Абдуракіба, трапіў у кароткі спіс паэтычнай прэміі Дэрэка Уолката.

Выдавец кнігі — Deep Vellum Publishing.

Зборнік вершаў адкрываецца дзённікам паэткі, у якім апісваецца хроніка гвалту, што разгортваецца ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Штогадовая прэмія Дэрэка Уолката ў галіне паэзіі прысуджаецца кнізе вершаў паэта, які не з’яўляецца грамадзянінам ЗША, апублікаванай на англійскай мове або ў перакладзе на англійскую мову ў папярэднім каляндарным годзе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!