Кіраўніцу хору БДУ Вольгу Мінянкову абвінавачваюць у тым, што ў 2022 годзе яна адмовілася ехаць выступаць на Данбасе.
На відэа, апублікаваным у тэлеграм-канале, створаным для інфармацыйнай падтрымкі сілавікоў, Вольга Мінянкова расказвае, што адмовілася выступіць «на Данбасе, паслаўшы тых, хто запрашае, следам за рускім караблём».
Да «пакаяльнага відэа» ГУБАЗіК прычапіў скрыншот са старонкі Вольгі ў сацсетках, дзе яна апублікавала выступ украінскага хору імя Вяроўкі.
Вольга Мінянкова — кіраўніца Народнай студэнцкай харавой капэлы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кампазітарка, лаўрэатка міжнародных конкурсаў кампазітараў, магістар мастацтваў, арт-дырэктарка Міжнароднага форуму маладзёжных і студэнцкіх хароў «Папараць-кветка БДУ».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: