На ютуб-канале «Саша, что ты несешь?!» выйшаў чарговы эпізод праекта «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі».
У стужцы «Кантролер Папы Бо» вядомы музычны дыджэй і былы дырэктар культурнага цэнтра «Корпус» Аляксандр Багданаў (Папа Бо) шукае зніклы патэнцыйны музейны экспанат на заснежаных вулках ваколіц Варшавы. Дыджэйскі кантролер, які праехаў з Папай Бо паўсвету, перад тым, як канчаткова зламацца, парадаксальна стаў і рэчавым доказам у крымінальнай справе, і адным з сімвалам рэвалюцыі 2020 года.
Ці ўдасца знайсці легендарную рэч — глядзіце ў новай стужцы.
Рэжысёр эпізода — Сяргей Кавалёў.
Аператар — Ягор Яфімаў.
Цыкл «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» — праект пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі экспанатамі беларускага музея ў Варшаве. Аўтар ідэі і шоуранер праекта — Максім Швед.
Прачытаць інтэрв’ю з Папай Бо можна тут.
Інтэрв’ю з Максімам Шведам пра праект тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: