24 снежня ў гомельскім клубе «Кватэрнік» павінен быў адбыцца выступ групы «Бан-Жвірба».
Аднак выданне «Штодзень» паведамляе, «што выступ «адменены па незалежных ад гурта прычынах». За гэтымі фармулёўкамі ў апошні час, як правіла, хаваецца цэнзура і практыка «чорных спісаў»».
«Бан-Жвірба» – група беларускага этна-року, заснаванага на народных песнях з уплывам сучаснай альтэрнатыўнай музыкі. Яна створаная ў 1999 годзе, за гэты час музыкі выпусцілі чатыры студыйныя альбомы. З 2000 года — удзельнікі фестывалю “Басовішча” (Польшча). Выступалі таксама на шматлікіх фестывалях Беларусі, Украіны і Расіі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны. Reform.by у Telegram