Каманда НАУ прапануе прыдумаць беларускую назву для вуліцы ў Любліне

У сацсетках НАУ з’явілася прапанова прыдумаць беларускую назву вуліцы ў Любліне.
Ініцыятыва аб прысваенні назвы вуліцы ў Любліне ў гонар падзеі ці асобы, звязанай з Беларуссю ці беларуска-польскімі стасункамі, атрымала папярэднюю падтрымку падчас сустрэчы намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі з кіраўніцтвам Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва мэрыі Любліна Кшыштафам Станоўскім і аддзела культуры горада Магдаленай Зарэмба-Апаліньскай.
Падтрымка дадзенай ініцыятывы — праява салідарнасці з беларускім народам. «Беларускія вуліцы» ў Польшчы з’яўляюцца не ўпершыню. Летась ініцыятыву Паўла Латушкі аб наданні назвы ў гонар Беларусі аднаму са сквераў Беластока падтрымаў прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі. У выніку 14 ліпеня 2023 года ў Беластоку адбылося адкрыццё сквера Вольнай Беларусі. У гонар якой падзеі ці асобы, звязанай з Беларуссю ці беларуска-польскімі стасункамі, будзе названа вуліца ў Любліне — змогуць прапанаваць беларусы. Прапановы просяць накіроўваць у сацыяльныя сеткі каманды  ці праз чат-бот НАУ — @nau_by_bot.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!