Як мусіць развівацца Музей Вольнай Беларусі? Заўтра ў Варшаве пройдзе канферэнцыя на тэму сучаснай гісторыі Беларусі і яе рэпрэзентацыі

29-30 лістапада ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар на тэму: «Музейная рэфлексія аб палітычных трансфармацыях і спрэчнай памяці: перспектывы рэпрэзентацыі ў кантэксце Беларусі».

Семінар арганізаваны пры падтрымцы Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і Centrum Dialogu im. Juliusza Mieroszewskiego.

Гэты семінар — не проста форум для абмену думкамі, ідэямі, але і магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні, звязаныя з прадстаўленнем і інтэрпрэтацыяй гістарычных падзей і сучасных палітычных працэсаў у кантэксце Беларусі. Будуць абмеркаваны наратавы, якія датычацца так званай «спрэчнай» гісторыі Беларусі, а таксама пытанні адлюстравання ў музейнай справе бягучых палітычных і сацыяльных працэсаў, што яшчэ не прайшлі праз прызму навуковага гістарычнага аналізу.

Важным аспектам семінара стане абмеркаванне канцэптуальных падыходаў да развіцця Музея Вольнай Беларусі і магчымых сцэнароў музеефікацыі гісторыі беларускага руху за свабоду і правы чалавека.

У семінары, які працягнецца два дні, прымуць удзел эксперты-гісторыкі і музеязнаўцы з Польшчы, Беларусі, Германіі і Літвы. Удзел у семінары прымуць такія вядомыя беларускія гісторыкі, як Аляксандр Смалянчук, Андрэй Мацук, Віктар Корбут, Віктар Якубаў, Андрэй Радаман, Аляксей Братачкін. Плануецца ўдзел прадстаўнікоў польскіх інстытуцый.

Сярод ганаровых гасцей семінара — Павел Латушка, намеснік Кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі, кіраўнік НАУ і Артур Міхальскі, Паўнамоцны прадстаўнік Міністра замежных спраў Рэспублікі Польшча па супрацоўніцтве з беларускімі  дэмакратычнымі сіламі.

На семінар запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца даследаваннямі культурнай памяці і публічнай гісторыі.

Месца правядзення: Музей Вольнай Беларусі. Варшава, вул. Foksal, 11.

Дата правядзення: 29-30 лістапада. Пачатак — 11.00.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!