Ірыне Міхайлаўне Быкавай сёння 97 гадоў

13 студзеня 1927 года нарадзілася Ірына Быкава, жонка пісьменіка Васіля Быкава.

Палітык Сяргей Навумчык у сувязі з днём нараджэння згадаў, што Ірына Міхайлаўна — з сям’і рэпрэсаваных, яе родныя — у Курапатах. «Гэта, думаю, шмат што тлумачыць. І без яе мы ня мелі б таго Быкава, якога маем. Здароўя Вам, дарагая Ірына Міхайлаўна!» — напісаў Сяргей Навумчык.

Ірына Міхайлаўна — другая жонка Васіля Быкава. Пазнаёміліся яны ў рэдакцыі газеты «Гродзенская праўда».

У «Доўгай дарозе дадому» Васіль Уладзіміравіч згадвае, што «Ірына Міхайлаўна… стала першым і дужа прыдзірлівым крытыкам усяго мной напісанага. Цяпер я ёй за тое вельмі ўдзячны, хаця тады часам і крыўдзіўся».

Пасля смерці пісьменніка Ірына Міхайлаўна стала і дасюль з’яўляецца захавальніцай яго літаратурнай спадчыны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!