Інстытут філасофіі выпусціў другую кнігу серыі, прысвечанай ключавым канцэптам традыцыйнага светапогляду беларусаў

Інстытут філасофіі Беларускай Акадэміі навук падрыхтаваў другую кнігу з пяцітомніка “Традыцыйны светалад беларусаў”.

У выданні “Сфера сакральнага. Народная тэалогія” гаворка ідзе пра ўяўленні аб шматмернай сакральнай сферы чалавечага досведу, Бога і боскага свету, адносінах паміж Богам і чалавекам, элементах веры і культу.

Аўтары тэкстаў — Таццяна Валодзіна і інш. Укладанне і агульная рэдакцыя — Ірына Дубянецкая і Сяргей Санько.

Раней выйшла першая частка серыі “Касмалогія”.

Абедзве кнігі можна купіць у “Акадэмічнай кнізе” ў Мінску, піша bellit.info.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.