Платформа для творчых, адукацыйных, выдавецкіх і навуковых працэсаў — Інстытут беларускай культуры працягвае падрыхтоўку да Першага кангрэсу беларускай культуры ў эміграцыі.
22 красавіка (субота) а 15.00 у Дом Спатканняў з Гісторыяй (Karowa, 20, Warszawa) запрашаюць паэтаў і пісьменнікаў, выдаўцоў, перакладчыкаў, рэдактараў, крытыкаў, стваральнікаў аўдыякніг, камп’ютарных гульняў на базе літаратурных твораў і проста чытачоў прыняць удзел у падрыхтоўчай літаратурнай панэлі да Кангрэсу культуры.
На гэтай сустрэчы арганізатары просяць расказаць пра сябе і справу, якой удзельнікі займаюцца, падзяліцца досведам, распавесці гісторыю свайго поспеху.
Арганізатары просяць падумаць наконт пытанняў, якія б хацелася абмеркаваць у рамках падрыхтоўкі да Кангрэсу.
Мадэратар літаратурнай панэлі – Павел Баркоўскі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram