Ініцыятыва «33 кнігі для іншай Беларусі» абвесціла аб стварэнні ў сеціве сваёй пляцоўкі

Культура

Ініцыятыва «33 кнігі для іншай Беларусі» мае на мэце паспрыяць выхаду прынамсі 33 кніг, якія ў цяперашніх умовах не могуць пабачыць свет у Беларусі. Праект, заснаваны беларускай перакладчыцай, рэдактаркай, сябрам Нямецкай акадэміі мовы і паэзіі Ірынай Герасімовіч разам з пісьменнікам, драматургам Лукасам Бэрфусам і прафесарам, кіраўніком Інстытута славістыкі Цюрыхскага ўніверсітэта Сільвіяй Засэ, зараз займеў сваю лічбавую пляцоўку.

На сайце ініцыятывы можна пабачыць кнігі, якія толькі рыхтуюцца да публікацыі ці ўжо даступныя ў выглядзе электронных выданняў. Важны момант — наведвальнікі могуць падтрымаць выхад запланаваных кніг, ахвяраваўшы сродкі на аплату працы перакладчыкаў, рэдактараў, карэктараў.

Зараз на пляцоўцы можна азнаёміцца з шасцю кніжнымі праектамі ініцыятывы: «Слоўнік вайны» Астапа Слівінскага, «Апошні сняданак» Касі Чэкатоўскай, «Радзіна» Збыха Слупоўскага, «Адвечным шляхам» Ігната Абдзіраловіча, «Гісторыка-культурны бардэль адваката Веліноўскага» Паўла Касцюкевіча. А таксама — анталогія «Нетутэйшыя: Reversion», якая, у прыватнасці, ужо даступная ў электронным выглядзе.

Колькі словаў пра апошняе выданне. Анталогія ўпершыню прадстаўляе асноўныя літаратурныя групоўкі 1990-х: «Бум-Бам-Літ» і Таварыства вольных літаратараў. «Кніга дае шматграннае ўяўленне пра аўтараў ды іх творы, пра міні-драмы і перформансы, разбурэнне эстэтычных нормаў і наватарскія стратэгіі пісання і інсцэнавання, што развіваліся ў 1990-я на Беларусі», — адзначаецца ў анатацыі да кнігі, якая стала «першай ластаўкай» ініцыятывы «33 кнігі для іншай Беларусі».

Нагадаем, што ў планах праекта выпускаць беларускія кнігі ў друкаваным выглядзе для міжнароднай аўдыторыі і ў электронным фармаце, лёгкадаступным для чытачак і чытачоў у Беларусі.

«33 кнігі для іншай Беларусі» стварае сетку партнёраў з розных еўрапейскіх краін, гатовых часова дапамагаць з выпускам беларускіх кніг. У часы жорсткіх рэпрэсіі і звужэння прасторы беларускага слова праект шукае магчымасці данесці знакавыя працы беларускіх і сусветных аўтараў да чытача.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: