Імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, адбудзецца ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў рамках праекта “Вежа міру” адбудзецца музычна-паэтычная дзея «Нельга забыць, альбо Леаніды не вернуцца да зямлі…»

«Нельга забыць…» – раман пісьменніка Уладзіміра Караткевіча пра сапраўднае і вялікае каханне двух людзей, якое вярнула іх да жыцця. Раман прасякнуты паэтычнымі вобразамі – вершы, якія сустракаюцца ў кнізе, гэта творы галоўнага героя. Ён – 30-гадовы беларускі паэт, які калісьці адчуў горыч страты, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.

Вершы Уладзіміра Караткевіча, выбудаваныя ў асобную гісторыю, прагучаць у выкананні Міхаіла Бараноўскага.

Праект «Вежа міру» — цыкл лекцый, канцэртаў, імпрэз і прэзентацый, прысвечаных сучаснай стваральнай працы пісьменнікаў і музыкантаў, які дае магчымасць пазнаёміцца з новымі творцамі, сучасным выканальніцкім майстэрствам і паэтычнымі адкрыццямі.

Дата: 3 лістапада 2023 года.

Час: 19.00.

Месца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Мiнск, вуліца Максіма Багдановiча, 7а.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.