Хрысціянскае «Радыё Марыя» ў Мінску шукае новае памяшканне для рэдакцыі

Міжнароднае хрысціянскае «Радыё Марыя», якое месцілася ў Мінску ў доме па вуліцы Чайкоўскага, 70, вымушана пакінуць свой працоўны офіс. Будынак, у якім знаходзілася рэдакцыя, будзе перабудаваны пад жылы, паведамляе каманда праекта. «[На гэтым месцы] сканчаецца наша гісторыя», — канстатуе медыя.

«Што цяпер? Мы шукаем для сябе памяшканне. Пажадана дом, але і проста з асобным уваходам нешта падыдзе. Прасторнае. Блізка да цэнтру. Прывабнае. Дасяжнае 24/7», — звяртаюцца да слухачоў і неабыякавых людзей супрацоўнікі Радыё.

Рэдакцыя на дадзены момант назбірала 60 000 рублёў, каб вырашыць пытанне.

«І мы працягваем прасіць у вас дапамогі. Бо нават калі не набываць, а браць у арэнду, нам трэба значныя выдаткі на абсталяванне належным чынам», — тлучаць сваю просьбу каманда.

Дапамагчы некамерцыйнай арганізацыі можна тут.

Хрысціянскае «Радыё Марыя» распачало сваю трансляцыю ў інтэрнэце ў Беларусі 1 лістапада 2016 года. Слухаць яго можна на сайце, а таксама праз дадатак для мабільных прыладаў. Медыя з’яўляцца адным з філіялаў міжнароднага «Радыё Марыя» — яно гучыць у больш за 70 краінах свету. Эфір вядзецца на роднай мове кожнага народа.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!