Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Культура

Новыя кнігі студзеня — рэфлексіўныя і дзёрзкія, іх аўтары пераасэнсоўваюць перажыты досвед і пераліваюць яго ў нечаканыя формы, балансуючы паміж дакладнасцю сітуацый і дзівацтвамі памяці.

Мастацкая літаратура

Павел Анціпаў «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Рэдактар праекта «Літрадыё», адзін з заснавальнікаў выдавецтва «Мяне Няма», пісьменнік Павел Анціпаў выдае сваю чацвёртую кнігу ў жанры постфікшн.

Герой кнігі знаходзіць свой стары тэлефон і перачытвае смскі, якія захаваліся. Пра кожную з іх ёсць што ўспомніць — можна напісаць цэлы раман. А ў рамане закрануць гэтыя вечныя пытанні: як жыць, як знайсці каханне. Як зарабіць літаратурай, марнаваць не больш за два баксы ў дзень, ці трэба ісці на плошчу, каб памяняць уладу?

Павел Анціпаў піша лірычны постфікшн, і гэты тэкст — гаворка наўздагон жыццю. Тут аднолькава важныя дакладнасць сітуацый і дзівацтвы памяці, вербальны гон і збоі настрояў.

Выдавецтва «Мяне няма».

Набыць можна тут.

Ігар Бабкоў «Адам Клакоцкі і ягоныя цені». Перавыданне

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Культавы раман Бабкова выйшаў у двух фарматах: друкаваным у выдавецтве «Логвінаў» і аўдыякнігай праз выдавецтва Audiobooks.by.

Раман пра Адама Клакоцкага — гэта класічная гісторыя посткласічнай беларускай літаратуры, у якой тутэйшая рэчаіснасць разглядаецца праз магічны крышталь сноў і мрояў. У трэцюю, разгорнутую і пашыраную версію рамана дададзеныя дзве новыя гісторыі («Восень у Гародні» і «Дзюры»), а таксама «Пасляслямова выдаўца», якая пры ўважлівым разглядзе аказваецца нататкамі невядомага чытача, знойдзенымі аўтарам у Архіве Клакоцкага ў 2023 годзе.

Выдавецтва «Логвінаў»

Набыць можна тут.

Андрусь Горват «Радзіва Прудок». Перавыданне

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Журналіст, дворнік, дармаед, гаспадар, пісьменнік… Аўтар гэтай кнігі – чалавек, які шукае сваё месца ў гэтым свеце. Такім месцам магла б стаць утульная рэдакцыя сталічнага часопіса або модны хіпстарскі каворкінг. Але стала дзедава хата на Палессі, на самым ускрайку Беларусі, на перакрыжаванні сусветаў.

Выданне аздобленае новымі ілюстрацыямі і дапоўненае архіўнымі фотаздымкамі з сямейнага архіва Горватаў.

Выдавец: Прадзюсарская ініцыятыва INEX KULT

Набыць можна тут.

Аляксей Дзікавіцкі «Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Гэта ўжо трэцяя кніга аўтара на палескай мове, раней выходзілі зборнікі вершаў і кароткай прозы «Оньдэ» і «Світумузыка». Кнігу «Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0» вылучае тое, што арыгіналы ў ёй надрукаваныя паралельна з перакладам на польскую мову і транслітарацыяй на ўкраінскі алфавіт.

«Піша чалавек на той мове, на якой пішацца… Гэтая мова, якая, можна сказаць, з малаком маці прыйшла да мяне. Яна проста ў маім сэрцы, і ёй мне лёгка граць. Яна адлюстроўвае пачуцці, дае мне магчымасць пераказаць тое, што я хачу пераказаць, тым хто будзе чытаць. Для мяне гэта проста натуральны выбар», — расказаваў Аляксей Дзікавіцкі на прэзентацыі выдання.

Кніга «Полэшук 2.0» выдадзена невялікім накладам у 300 экзэмпляраў за асабісты кошт.

Набыць можна тут.

Югася Каляда «Перамена месцаў»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Містычна-рэалістычны раман пісьменніцы Югасі Каляды «Перамена месцаў», якая дэбютавала ў 2005 годзе з кнігай прозы «Галоўная памылка Афанасія», апісвае Беларусь 2017 года.

У новым цягніку, які рушыць з Менску ў Гомель, мяняюцца месцамі дзве пасажыркі, Альбіна і Маня. Наступны дзень прыносіць жахлівую навіну: яны памяняліся не толькі месцамі, але і целамі. Кожная прачынаецца не ў сваім ложку, і цяпер Мані з вёскі Алешнікі належыць ісці ў суд у статусе суддзі, а Альбіне — будаваць стасункі з Маніным мужам Толікам, які не начаваў дома. Гэты містычна-рэалістычны раман пачынаецца як камедыя інтрыгі, але чым далей, тым болей ператвараецца ў сацыяльную драму. І хоць цуды здараюцца да апошняй старонкі, ці дапамогуць яны героям даць рады складанаму жыццю?

Выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Набыць можна тут ці тут.

Кнігі выдавецтва можна набыць тут.

Андрэй Кімбар «У кроку ад новай вясны»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

У дэбютную кнігу Андрэя Кімбара ўвайшлі выбраныя вершы, напісаныя цягам 2011 — 2024 гадоў, якія часткова друкаваліся на старонках часопісаў «Маладосць», «Полымя» і выходзілі ў калектыўных зборніках.

Аўтар прэзентаваў сваю кнігу допісам у сацсетках : «Калі ў 2015 года ў «Маладосьці» выйшла мая першая нізка вершаў, на старонках «ЛіМа» ў аглядзе на часопісы зьявіліся такія радкі: «Упершыню ў «Маладосьці» друкуецца малады пастаўскі паэт Андрэй Кімбар. Такая інтымная, любоўная лірыка больш характэрная для жаночай паэзіі, але Андрэй даводзіць на ўласным прыкладзе, што спяваць шчыра пра самыя светлыя пачуцці могуць і мужчыны (але, напэўна, толькі ў дваццаць гадоў)». Прайшло ўжо амаль дзесяць гадоў і цяпер дзякуючы выдавецтву Рамана Цымберава зьявілася магчымасьць спраўдзіць, а ці сапраўды яно так».

Выдавец: Раман Цымбераў.

Набыць можна тут.

Макар «Апошняе пакаленне»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

«Апошняе пакаленне» — дэбютная аповесць маладога аўтара пра мінскую моладзь, якая жыве звычайным жыццём у рэаліях эпохі пасля 2020 года.

Галоўны герой Мікіта працуе ў рэкламным агенцтве, у атачэнні людзей з кардынальна рознымі поглядамі на жыццё. Ён знаходзіцца ў нервовым пошуку «правільнага» шляху, у той час як хтосьці, як ягоная калега, выбірае шлях змагання за праўду, бо не можа проста сядзець на месцы і чакаць.

Дэбютны твор аўтара — відэаблогера Макара Валынкіна — пранікнуты апатыяй і расчараваннем, якія пануюць сёння. Аднак у той момант, калі, здавалася б, стаіш на парозе безвыходнасці, загараюцца іскрынкі надзеі і сустракаеш маленькія радасці.

І тады разумееш, што наперадзе — добрая будучыня. Усё залежыць ад нас.

«Кніга пра рэальнасьць, якая паўстала ў Беларусі пасьля 2020 году, калі кожны чалавек павінен адказаць на пытаньне, як ён жыве, дзеля чаго жыве, што ён робіць, куды ён ідзе. Мне было вельмі важна адлюстраваць адчуваньні людзей у Беларусі, у мяне там шмат сяброў засталося, я шмат чытаю — і СМІ, і пасты ў сацсетках. І я хацеў адлюстраваць увесь спэктар эмоцый людзей у Беларусі: расчараваньне, апатыю, пачуцьцё безвыходнасьці, пэўныя радасьці, надзею», — расказваў аўтар пра выданне.

Выдавецтва «Янушкевіч».

Набыць можна тут.

Марыя Мартысевіч «Хагі Вагі»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. У іх — дакладнае сейсмаграфічнае апісанне нашага жыцця з агульнымі мемамі і паролямі. Тры гады ў трох з паловай дзясяткаў вершаў…

Гэта шосты зборнік паэзіі Марыі Мартысевіч, выдадзены пасля кніг: «Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе» (2008), «Амбасада: вершы свае і чужыя» (2011), «Сарматыя» (2018), «Як пазбыцца Маматута» (2020) і «Водападзел» (2022).

Выдавецтва: hochroth Minsk

Набыць можна тут.

Аляксандр Чарнуха «Гвалт»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Новая кніга Аляксандра Чарнухі «Гвалт» — гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю. Яна пра нас: герояў і злодзеяў, правільных і няправільных, тутэйшых і не тутэйшых. Яна пра нашы слёзы. Нашае жыццё і нашу смерць.

У дзесяці апавяданнях цесна пераплеценыя фікшан і нон-фікшан, і фантазія яшчэ больш падкрэслівае сюррэальнасць і трагізм рэчаіснасці. Гвалт — частка нашай прыроды. Страшная яе частка.

Выдавецтва «Янушкевіч».

Набыць можна тут.

Клёк Штучны «Забойства на вуліцы Макаёнка»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Рэдкі на беларускай літаратурнай прасторы дэтэктыў, які ўпісаны ў кантэкст «рэвалюцыі дваццатага года». Стылёва дасканалы, з тонкім гумарам і небанальным сюжэтам.

У задушлівым, прыціснутым рэпрэсіямі Менску ўзору 2022 года, з пустымі афішнымі тумбамі і поўнымі аўтазакамі, закрытую суполку — Гільдыю гарадскіх варʼятаў — абляцела жудасная навіна: за вакзалам дзіцячай чыгункі пякельным механізмам задушаная Жанна Танцэн, багемны матылёк і ўдзельніца масавых маніфестацый часоў рэвалюцыі 2020-га. Зламысная сіла невядомага паходжання падбіраецца таксама да іншай гарадской легенды — вулічнай спявачкі Камароўскай Прымадонны.

Менская міліцыя, занятая паляваннем на палітычных, здае загадкавае забойства ў архіў. За справу бярэцца менскі клан Пісьменных — сумнеўны ранцье і безнадзейны халасцяк Якуб Пісьменны, яго пранырлівы кансільеры Аркадзь Табібулаеў, а таксама яго мёртвая бабка Ханя Пісьменная, якая пры жыцці была імпрэсарыа ці не ўсіх гарадскіх варʼятаў.

Кніга перамагла ў конкурсе рукапісаў «Шуфлядка».

Выдавецтва «Янушкевіч».

Набыць можна тут.

Дзіцячая і падлеткавая літаратура

Павел Ляхновіч «Мая сястра Альжбэта»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Апавяданні Паўла Ляхновіча — гэта амаль праўдзівыя гісторыі (хоць камусьці яны могуць падавацца трохі фантастычнымі). Іх героі — сучасныя дзеці і падлеткі, якія «завісаюць» у сеціве, ходзяць на бокс і мараць завесці сабачку.

Часам яны трапляюць у розныя гісторыі, як, напрыклад, Тадзік — герой першага апавядання, самы звычайны хлопчык, які жыве ў самай звычайнай сям’і і не дужа ладзіць з сястрой…

Кніга складаецца з чатырох апавяданняў, праілюстраваных Ганнай Шчуко.

Выдавецтва «Тэхналогія».

Набыць можна тут.

Паліна Маслянкова «Нескладаная чытанка па складах»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

 

«Нескладаная чытанка па складах» блогеркі і выкладчыцы беларускай мовы Паліны Маслянковай — кніга, якую можна чытаць адразу пасля буквара. Там цікавыя кароценькія гісторыі і вершыкі — народныя і аўтарскія, словы разбітыя па складах і меншых гукавых адзінках, а некаторыя слоўцы замененыя малюначкамі, каб маленькі чытач мог адпачыць.

Выдавецтва «Новое знание».

Набыць можна тут.

Пераклады

Гедрэ Казлаўскайтэ «Чароўны час»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Асобнай кнігай паэзія Гедрэ Казлаўскайтэ, адной з самых яркіх і ўплывовых фігураў літоўскай паэзіі на сённяшні дзень, па-беларуску выходзіць упершыню.

Выданне ўяўляе сабой выбранае з трох зборнікаў (Meninos (2014), Singerstraum (2016), Gintaro kambarys (2018)) і некаторыя дагэтуль не выдаваныя вершы.

У сваёй паэзіі Казлаўскайтэ закранае далікатныя і часта забытыя, нязручныя для літоўскага грамадства тэмы: рэпрэзентацыя гістарычнай калектыўнай, а таксама індывідуальнай памяці, гісторыя літоўскіх яўрэяў, жаночая гісторыя і традыцыя (у прыватнасці, праз шыццё), мацярынства, лесбійства, алкагалізм, крытыка радыкалізму, экалогія.

Паэзія Гедрэ Казлаўскайтэ апавядальная, сюжэтная, напісаная свабодным вершам, але пры гэтым аўтарка трымаецца тонкага ўнутранага рытму.

Пераклад з літоўскай мовы Уладзіслава Гарбацкага.

Выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Кнігі выдавецтва можна набыць тут.

Генрыкас Радаўскас «Маланкі і вятры»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

Генрыкас Радаўскас — літоўскі паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў Кракаве ў 1910 годзе. Падчас вайны Радаўскас працаваў сакратаром упраўлення па справах мастацтва, рэдактарам дзяржаўнага выдавецтва ў Каўнасе, а таксама загадчыкам вытворчасці. У 1944 годзе быў вымушаны ўцячы ў Нямеччыну і апынуўся ў акупаваным Саветамі Берліне. Там, у невялічкім пакоі, Радаўскас працягваў пісаць.

У тыя часы Радаўскас знаходзіўся пад моцным уплывам французскіх імпрэсіяністаў, барокавай музыкі, паэтаў-мадэрністаў Рыльке, Вэрлена, Малармэ, Тувіма, расійскіх сімвалістаў.

Паводле меркавання вядомага сучаснага паэта і літаратуразнаўцы Томаса Вянцлавы, Радаўскас можа лічыцца найлепшым паэтам у гісторыі літоўскай літаратуры.

Выдавец Раман Цымбераў

Пераклад Лявона Баршчэўскага.

Набыць можна тут ці ў Мінску ў «Акадэмкнізе», а таксама ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42.

Ян Секунд. Любоўная лірыка

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

 

У серыі «Паэты планеты» выйшаў зборнік любоўнай лірыкі лацінамоўнага нідэрландскага паэта Яна Секунда.

Сапраўднае імя і прозвішча паэта, які пісаў пад лацінскім псеўданіма Johannes Secundus было Ян Эверартс (нідэрл. Johann Nico Everaerts, 1511—1536).

Ян Эверартс быў сынам галандскага адваката Нікалаўса Эверартса, сябра Эразма Ратэрдамскага. Свой першы верш на лацінскай мове ён напісаў у 10 гадоў. Пасля смерці Яна Секунда менавіта браты сабралі і апублікавалі ўсе ягоныя працы. Найбольш вядомы зборнікам «Пацалункі» на лацінскай мове, які складаецца з 19 поліметрычных вершаў, створаных пад уплывам паэзіі Катула.

Творчасць паэта паўплывала як на сучаснікаў, так і на пазнейшых аўтараў.

Выдавец: Раман Цымбераў

Пераклад Лявона Баршчэўскага.

Набыць можна тут ці ў Мінску ў «Акадэмкнізе», а таксама ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42.

Дамініка Словік «Самасейкі»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

«Самасейкі» — самая выразная і кранальная кніга сучаснай польскай пісьменніцы Дамінікі Словік.

«Самасейкі» прыслухоўваюцца да настрою нашага часу і падкрэсліваюць абсурднасць навакольнай рэчаіснасці. У зборніку апавяданняў, які можна чы­таць як складаную літаратурную казку, Словік старанна фіксуе шэпт прыроды, а таксама кліматычную катастрофу, якая адбываецца на нашых вачах.

У свеце герояў «Самасеек» кіруе ўяўленне, няма да­кладных правіл, а мяжа паміж светам людзей і пры­родай становіцца ўсё больш размытай. Гэта гісто­рыя пра нас — тут і цяпер, у будучыні. Аўтар неўзаметку выводзіць нас з зоны камфорту, супастаўляючы сваіх герояў з невядомым, непазнаным, неназваным.

Што гэта — літаратурны жарт ці прадчуванне сонцастаяння эпохі антрапацэну?

Пераклад Алены Пятровіч.

Выдавецтва «Янушкевіч».

Набыць можна тут.

Саша Філіпенка «Чырвоны крыж»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

«Чырвоны крыж» — гэта трэцяя кніга Сашы Філіпенкі, якая перакладзена на беларускую мову ў выдавецтве «Gutenberg Publisher».

Малады футбольны арбітр прыязджае ў Мінск, каб паспрабаваць збудаваць наноў жыццё, разламанае напалам воляй абыякавага лёсу. І спатыкае тут дзевяностааднагадовую жанчыну, якая выжыла ў сталінскім тэроры з надзеяй рана ці позна задаць пару пытанняў Богу.

Выдавецтва «Gutenberg Publisher».

Набыць можна тут.

Нон-фікшн

Людвіг Вітгенштайн «Логіка-філасофскі трактат»

Гвалт, забойства і іншыя прыватныя гісторыі. Новыя кнігі студзеня: літагляд

У межах серыі «Галерэя чалавечай думкі» выйшаў «Логіка-філасофскі трактат» Людвіга Вітгенштайна (1889-1951) — аўстрыйска-брытанскага філосафа, які апублікаваў пры жыцці, па сутнасці, адзіную гэтую працу. Ён займеў вызначальны ўплыў на філасофскую думку ХХ стагоддзя, а найперш на філасофію неапазітывізму і дзейнасць так званага Венскага гуртка. Прадмова знакамітага логіка, матэматыка і філосафа Бертрана Расэла да першага выдання гэтай працы публікуецца тут у якасці пасляслоўя.

Выдавец Раман Цымбераў.

Пераклад Лявона Баршчэўскага.

Купіць зборнік можна ў Мінску ў «Акадэмкнізе», а таксама ў ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: