Гурт «Маці Ветру» запісаў песню на відэаверш Насты Кудасавай, змешчаны на партале Budzma.org.
Гурт знаходзіцца ў Беларусі, творцы вырашылі заставацца ананімнымі.
Верш Насты Кудасавай:
Лёгкія сцяла гарсэтам бяды,
голас у глотцы бетоннай канае,
больш не даюцца ні выдых, ні ўдых —
Мінск, ты вялізная клетка грудная!
Як у жывых тут застацца, калі
свішча надзея з пасечаных венаў?
Дзіўна, што Бог яшчэ не спапяліў
нашу бязлітасную айкумену.
Дзіўна, што ў гэтай зламанасці злой
ёсць яшчэ вернік захоплены — дворнік.
Ён сваёй ціхай, упартай мятлой
лісце ва ўзвышшы духмяныя горне.
Працы стае. Не ўнімаецца Бог —
сыпле і сыпле лісты свае долу
там, дзе за рэбрамі чорных дарог
б’ецца чырвонае сэрца касцёла.
Паслухаць яго можна па спасылцы.
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: