«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт

Главное
Напярэдадні Ночы Музеяў у дворыку Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве прайшоў прагляд фільмаў праекта "Артэфакты". Фота: Ірына Арахоўская

Учора, 17 траўня, у дворыку Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве адбыўся прагляд навелаў праекта «Артэфакты. Музей Вольнай Беларусі» і вялікі музычны сэт з дыджэем Papa Bo Selektah (Аляксандрам Багданавым). Контрапунктам вечара стаў момант, калі пасля фільма пра кантролер Папы Бо ў прасторы матэрыялізаваўся ўласна сам дыджэй з кантролерам. І… вечарына панеслася!

Імпрэза пачалася з сустрэчы сяброў і знаёмых.

«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Журналіст Аляксандр Атрошчанкаў і галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка. Фота: Ірына Арахоўская
«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Кіраўнік НАУ Павел Латушка і кіраўнік Беларускай Рады культуры Сяргей Будкін. Фота: Ірына Арахоўская
«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская

Яшчэ адзін сімпатычны глядач. Фота: Ірына Арахоўская

Вядоўцам вечара стаў рэжысёр і шоуранер праекта «Артэфакты» Максім Швед. Ён прадставіў творчую групу праекта і тых людзей, без якіх цыкл фільмаў пра легендарных беларусаў і іх рэчы, якія сталі артэфактамі беларускага музея, не адбыўся б. На фота злева направа — рэжысёр Сяргей Кавалёў (навела «Кантролер Папы Бо»), дыджэй і музычны прадзюсар, герой аднаго з эпізодаў Аляксандр Багданаў, дырэктар Музея Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская, рэжысёр Арцём Багаслаўскі (навела «Кубак Івуліна»), аператар і прадзюсар Ягор Яфімаў, рэжысёр і шоуранер праекта Максім Швед.

«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская
«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская

Рэжысёр Сяргей Кавалёў распавёў пра тое, як стваралася яго навела з удзелам Аляксандра Багданава і Максіма Крука.

«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская

Ягор Яфімаў, які працаваў на праекце і аператарам, і колеракарэктарам, адказвае на пытанне, як ладзілі паміж сабой у працэсе гэтыя дзве ягоныя іпастасі.

«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская
«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская
«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская
«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская

Першым уладальнікам мерча праекта «Артэфакты» стаў кіраўнік НАУ, заснавальнік Музея Вольнай Беларусі ў Варшаве Павел Латушка.

«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская

На вечары былі паказаны тры эпізода: «Кубак Івуліна», «Выжыванка Руфіны Базловай», «Кантролер Папы Бо». Публіка ўспрыняла навелы праекта прыязна. Але найбольш жыва рэагавала на дакументальны дэтэктыў пра пошукі кантролера па заснежанай Варшаве з удзелам Аляксандра Багданава. На фота — падчас прагляду навелы пра Аляксандра Івуліна.

«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская

А потым здарылася тое, што здарылася — пасля фільма «Кантролер Папы Бо» з экрана на сцэну матэрыялізаваўся галоўны герой Аляксандр Багданаў. Let’s the party begin!

Нагадаем, што новыя і ўжо вядомыя навелы праекта «Артэфакты» можна глядзець на ютуб-канале «Саша, что ты несешь?!». Неўзабаве тыя, хто не трапіў на імпрэзу, здолеюць убачыць фільм пра беларускую мастачку і стваральніцу «выжыванкі» Руфіны Базлову. Сачыце за абнаўленнямі!

«Гэта было ўлётна!»: у Музеі Вольнай Беларусі адбыўся паказ праекта «Артэфакты» — фотафакт
Фота: Ірына Арахоўская

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: