Гістарычныя і літаратурныя анекдоты пра беларускіх класікаў сёння будуць расказваць у Музеі Якуба Коласа

Культура

Сёння, 12 снежня, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа ў межах музейнага праекта «Простыя словы» адбудзецца выступленне даследчыка беларускай літаратуры Сяргея Шапрана «Колас, Купала і «Маладняк» у жанры літаратурнага анекдота».

Што ёсць літаратурны, што ёсць гістарычны анекдот?

Такія анекдоты — гэта своеасаблівыя побытавыя і гістарычныя хронікі, часам дакладныя, часам міфалагізаваныя. Без іх бытапісанне любой нацыі няпоўнае хоць бы таму, што персанажы тут — пераважна асобы, якія не маюць патрэбы ў прадстаўленні.

Размова пойдзе найперш пра песняроў Якуба Коласа і Янку Купалу, а таксама пра іх сучаснікаў: Змітрака Бядулю, Уладзіміра Дубоўку, Андрэя Александровіча, Сымона Баранавых, Петруся Броўку, Пятра Глебку, Кандрата Крапіву, Максіма Лужаніна.

З чаго жартавалі амаль стагоддзе таму і якія забаўныя (а часам і драматычныя) гісторыі захаваліся ў архівах гэтага, на першы погляд, несур’ёзнага жанру?

Сяргей Шапран ужо дваццаць гадоў калекцыянуе беларускія гістарычныя і літаратурныя анекдоты. Ён аўтар кнігі «Беларускі гістарычны анекдот», першага выдання ў жанры гістарычнага анекдота, дзе сабраны часам дакладныя, часам міфалагізаваныя камічныя і драматычныя гісторыі з жыцця вядомых беларускіх літаратараў і дзеячаў культуры.

Дата: 12 снежня

Час: 18.00

Месца: Мінск, вуліца Акадэмічная, 5

Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: