Фільм-лаўрэат прэстыжнага фестывалю IDFA у Амстэрдаме — дакументальная стужка «Summa» Андрэя Куцілы — з’явілася ў анлайн-кінатэатры Vodblisk

Культура
Фота: facebook.com/vodblisk.

Пераможца прэстыжнага фестывалю дакументальнага кіно IDFA-2019 у Амстэрдаме, карціна аднаго з галоўных беларускіх рэжысёраў-дакументалістаў — «Summa» Андрэя Куцілы — ад сёння даступная ў анлайн-кінатэатры Vodblisk. Фільм, у цэнтры ўвагі якога — постаць польскага мастака з беларускімі каранямі Анджэя Струмілы, паспеў захаваць у вечнасці асаблівую і асабістую прастору жывапісца і чалавека, які сышоў з жыцця літаральна год пасля здымак.

Анджэй Струміла — мастак, графік, скульптар, фатограф, паэт, пісьменнік, сцэнограф. У Польшчы яго клічуць “Леанарда”, ён — вучань легендарнага Уладзіслава Страмінскага, жыхар Вялікага Княства Літоўскага, як называў сябе сам. Нарадзіўся ў Вільні. Памёр у Сувалках.

І Андрэй Куціла паспеў засняць завядзёнку жыцця мастака ў яго апошнія гады — у цудоўным доме на Падляшшы, дзе творца стварыў свой свет. Прасторная сядзіба з паркам камянёў на падворку. Стайні з коньмі. Побач — рэчка і прастор. І кнігі, і музыка, і гарбата з мёдам, і размовы на кухні, і напоўненае маўчанне.

Гэты свет прыцягвае маладую беларускую мастачку Марыю — дзяўчына прыязджае ў дом спадара Анджэя, каб пагутарыць з майстрам, зрабіць накіды з натуры, пакатацца на конях. Чым мы можам прыцягнуць іншага чалавека, так гэта сваім ладам жыцця, сваёй цывілізацыяй, калі яна ў нас ёсць. І ў дачыненні да пана Анджэя Струмілы — гэта зусім не перабольшанне. Яго хутар — з гісторыяй, яго жывапіс поўны сакральных рэлігійных матываў, ён сам — творца, які ўбірае некалькі эпохаў і гатовы падзяліцца сваім бачаннем і досведам. Марыя як духоўная спадкаемца цягнецца да свету, які можа сысці разам з гэтым чалавекам…

VODBLISK — анлайн-кінатэатр, які імкнецца прасоўваць незалежнае беларускае кіно і даваць голас незалежным беларускім фільммэйкерам і фільммэйкеркам. Новыя фільмы з’яўляюцца на платформе штомесяц, доступ да любога з іх можна купіць на 30 дзён. Гледачы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, могуць глядзець увесь рэпертуар медыятэкі VODBLISK у 2023 годзе бясплатна, доступ да аднаго фільма з-за мяжы каштуе 5 долараў.

Глядзець фільм «Summa» Андрэя Куцілы ў яго раскладзе – можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: