У гэтым годзе адзначаецца 136-я гадавіна з дня нараджэння Марка Шагала.
Святкаванні дня нараджэння вялікага майстра распачнуцца ў Іерусаліме.
Мерапрыемствы адбудуцца на розных пляцоўках Іерусаліма, удзел у іх будуць браць таксама і беларускія мастакі і выканаўцы, а са сцэнаў будзе гучаць беларуская мова.
9 ліпеня на плошчы Марка Шагала ў Іерусаліме пройдзе адкрыццё ІІІ фэстывалю мастацтва і творчасці, прысвечанага 136-му году са дня нараджэння Марка Шагала.
«Гэты фестываль «Марк Шагал 2023» будзе сапраўдным святам мастацтва. Выставы, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, прэзентацыі, лекцыі.
У рамках канцэртаў будуць гучаць беларускія песні, оперныя арыі, музычныя творы французскіх кампазітараў.
Мы прапануем вельмі цікавую выставу, якая пройдзе на працягу ліпеня«, — паведамляе адна з удзельнікаў фестывалю фальклорная спявачка Ірэна Катвіцкая.
Адбудуцца прэм’еры тэатральных пастановак, а таксама цікавыя лекцыі запланаваны на ўвесь тэрмін фестывалю.
13 ліпеня пройдзе вялікі канцэрт у зале YMCA.
Праграма канцэртаў складзена такім чынам, што акрамя беларускай музыкі будуць оперныя творы, песні на ідыш і французскай мове. Класічная і народная музыка, танцы і балетныя творы.
5 ліпеня
Прэм’ера монаспектаклю «Ідэальная баба».
Аўтар і рэжысёр: Рыгор Какоўкін
Выканаўца галоўнай ролі: Андрэй Белацаркоўскі
Мастак-мультыплікатар: Павел Ермолаў
Кампазітар: Аляксандр Жадаў
9 ліпеня
Урачыстае адкрыццё Фестывалю мастацтва і творчасці, прысвечанага 136-му году з дня нараджэння мастака, на плошчы Марка Шагала ў Іерусаліме. На канцэртах будуць гучаць беларускія песні ды оперныя арыі.
13 ліпеня
У межах Фестывалю ў залі YMCA адбудзецца канцэрт з удзелам оперных салістаў: Кацярыны Чэпелевай, Адэліі Шалеў, Міхаіла Гайсінскага.
Фальклорная спявачка Ірэна Катвіцкая парадуе прысутных народнымі спевамі.
У праграме: арыі і дуэты з опер Моцарта, Вэрдзі, Бізэ, Пучыні; раманс Дэліба, маналог Тэўе з мюзікла «Скрыпач на даху».
Мовы песень – іўрыт, ідыш, французская і беларуская.
Канцэртмайстар: Аляксей Палянскі
Дарэчы, у Віцебску дзень нараджэння майстра будуць адзначаць 7 ліпеня. Ініцыятарам праграмы стане Музей Марка Шагала.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: