Прадзюсарская ініцыятыва INEXKULT ладзіць фінальныя паказы Другога фестывалю беларускага тэатра ў Варшаве. Яго праграма пачалася ў траўні і будзе доўжыцца да канца бягучага года. 28.11 – правакатыўная пастаноўка INEXKULT па п’есе Гельмута Кайзара «Канец паўкабана» (рэжысёры: Юра Дзівакоў, Паўліна Пракапюк) 29.11 – натхняльны пластычны спектакль ад INEXKULT «Гукаючы Сонца» 30.11 – найноўшая прэм’ера гэтай восені: пастаноўка паводле твора Уладзіміра Арлова «Ордэн белай мышы» (рэжысёр Уладзімір Ушакоў) Уваход на ўсе спектаклі INEX FEST II вольны. Рэгістрацыя тут.