Фатограф-дакументаліст Аляксандр Васюковіч вынес з Валадаркі копію малюнка Алеся Пушкіна, які той пакінуў на сцяне камеры

Культура
Алесь Пушкін. Фота: Сяргей Міхаленка.

У размове з «Белсатам» фатограф Аляксандр Васюковіч расказаў пра малюнак, які на сцяне сваёй камеры пакінуў мастак Алесь Пушкін.

«Гэта была першая камера, у якую я трапіў на Валадарцы, у так званым шанхаі. У ёй утрымліваліся 24 чалавекі. Да мяне там нехта і з Litesound сядзеў, і Алесь Пушкін таксама. Дык вось, мне паказалі малюнак — рысачкі, якія маляваў на сцяне Алесь Пушкін. Я папрасіў сваіх, каб мне пераслалі ў перадачы кальку, каб можна было яго скапіяваць. І я зрабіў гэта. І ў выніку вынес на свабоду», — распавядае Аляксандр Васюковіч.

Фатограф-дакументаліст Аляксандр Васюковіч вынес з Валадаркі копію малюнка Алеся Пушкіна, які той пакінуў на сцяне камеры
Копія малюнка, які пакінуў на турэмнай сцяне Алесь Пушкін. Фота: Аляксандр Васюковіч.

«Вельмі балюча было гэта ўсё бачыць, таму што я быў да гэтага на пахаванні Алеся… І, блін, не ведаю, мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, — гэта вынесці адтуль тую штуку. Для гісторыі», — кажа фатограф.

Нагадаем, што СІЗА на Валадарцы расфармавалі, таму гэты артэфакт з’яўляецца ўнікальным сведчаннем — як у часы, далёкія ад цывілізацыі, мастак Алесь Пушкін пакінуў на сцяне рысачкі, каб звярацца з часам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: