«Фабельманы», «Навальны», «Пінокіа Гільерма дэль Тора»: прэмія «Оскар» абвясціла поўны спіс намінантаў

Культура
Фота: abc.com/shows/oscars.

95-я прэмія Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук «Оскар» сёння аб’явіла сваіх намінантаў.

Так, у катэгорыі «Найлепшы фільм» вылучаны карціны:

  • «На Заходнім фронце без пераменаў»
  • «Аватар: Шлях вады»
  • «Баншы Інішэрына»
  • «Элвіс»
  • «Усе паўсюль і адразу»
  • «Фабельманы»
  • «Тар»
  • «Топ Ган: Мэверык»
  • «Трохкутнік смутку»
  • «Гавораць жанчыны»
"Фабельманы", "Навальны", "Пінокіа Гільерма дэль Тора": прэмія "Оскар" абвясціла поўны спіс намінантаў
Кадр з фільма «Фабельманы».

У катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове» заяўлены:

  • «На Заходнім фронце без пераменаў»
  • «Аргенціна, 1985»
  • «Блізка»
  • «Іа»
  • «Ціхоня»

Пяць намінантаў прэтэндуюць на перамогу ў катэгорыі «Найлепшы дакументальны фільм»:

  • ️»Усё, што дыхае»
  • «Уся прыгажосць і кровапраліццё»
  • «Вулкан любові»
  • «Дом з трэсак»
  • «Навальны».
"Фабельманы", "Навальны", "Пінокіа Гільерма дэль Тора": прэмія "Оскар" абвясціла поўны спіс намінантаў
Кадр з фільма «Навальны».

Сярод намінантаў у катэгорыі «Найлепшы анімацыйны фільм»:

  • «Пінокіа Гільерма дэль Тора»
  • «Марсэль, ракавінка ў чаравіках»
  • «Кот у ботах 2: апошняе жаданне»
  • «Марскі монстр»
  • «Я чырванею»

У намінацыі «Найлепшы рэжысёр» бачым наступныя постаці:

  • Марцін МакДонах («Баншы Інішэрына»)
  • Дэн Кван, Дэніэл Шайнэрт («Усё паўсюль і адразу»)
  • Сцівен Спілберг («Фабельманы»)
  • Тод Філд («Тар»)
  • Рубен Эстлунд («Трохкутнік смутку»)

Кейт Бланшэт («Тар»), Ана дэ Армас («Бландзінка»), Андрэа Райзбора («Дзеля Лэслі»), Мішэль Уільямс («Фабельманы»), Мішель Ео («Усё паўсюль і адразу») — вылучаны ў намінацыі «Найлепшая актрыса».

Осцін Батлер («Элвіс»), Колін Фарэл («Баншы Інішэрына»), Брэндан Фрэйзер («Кіт»), Пол Мескал («Сонца маё»), Біл Наі («Жыць») — будуць спаборнічаць у намінацыі «Найлепшы актор».

"Фабельманы", "Навальны", "Пінокіа Гільерма дэль Тора": прэмія "Оскар" абвясціла поўны спіс намінантаў
Колін Фарэл у фільме «Баншы Інішэрына».

Намінанты ў катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнар»:

  • «Баншы Інішэрына»
  • «Усе паўсюль і адразу»
  • «Фабельманы»
  • «Трохкутнік смутку»
  • «Тар»

Поўны спіс катэгорый і намінантаў можна паглядзець тут.

Цырымонія 95-й прэміі «Оскар» адбудзецца 12 сакавіка ў кінатэатры Dolby ў Лос-Анджэлесе. Вядучым шоу у трэці раз стане амерыканскі комік і тэлевядучы Джымі Кімел. За трансляцыю цырымоніі будзе адказваць тэлевізійная кампанія ABC; плануецца, што ўзнагароджанне будуць глядзець больш чым у 200 краінах свету.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: