«Наш другі студыйны альбом «Песні новых людзей», запісаны разам з Вольным Аркестрам, Змітром Вайцюшкевічам і Лявонам Вольскім — ужо на ўсіх дыджытал-пляцоўках» — паведамляецца на фэйсбук-старонцы «Вольнага хору».
У альбоме сабраныя нацыянальныя хіты, «якія дапамагаюць успомніць, хто мы і адкуль, чаму мы павінны ганарыцца роднай Беларуссю і захоўваць годнасць«, — пішуць складальнікі.
Сярод аўтараў кампазіцый, якія выконвае хор, паэт Уладзімір Някляеў, музыкі Вольга Падгайская, Канстанцін Яськоў. А таксама — Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч, Наталля Арсеннева, Цішка Гартны і ншыя.
Слухаць на Apple Music
Слухаць на Spotify
Слухаць на Deezer
Слухаць на Amazon
Слухаць на Wynk Music
Слухаць на YouTube Music
Альбом «Песні новых людзей» быў прэзентаваны ў Гданьску 25 сакавіка.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: