Гэта конкурс аматараў, якія любяць беларускую паэзію і хочуць пазмагацца за перамогу ў лепшым выкананні верша ці вершаванай часткі твора.
Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы — адборачны, трэба даслаць відэа з вершам і анкетай да 31 студзеня 2023 года на адрас konkurs@tutaka.org ці запампаваць на сэрвісы «WeTransfer», «Dropbox» ці «Google Drive» і даць у лісце спасылку на запампаванае. Відэа можна зняць проста на тэлефон. Пры адпраўцы відэа ўдзельнік дае згоду на публікацыю гэтага відэа ў сацыяльных сетках арганізатара.
Па заканчэнні першага этапу, да 10 лютага, журы адбярэ ўдзельнікаў другога этапу.
Фінал конкурсу адбудзецца ў Тэатры лялек у Беластоку 21 лютага 2023 года – у Дзень роднай мовы.
Фіналісты будуць запрошаныя арганізатарамі ў Беласток для выбару пераможцаў. У фінальнай частцы конкурсу таксама можна выступіць у рэжыме анлайн. Кожнаму фіналісту абяцаюць падарунак.
Удзельнікі конкурсу падзеленыя на тры катэгорыі:
Кваліфікаваныя сябры журы праслухаюць кожнага ўдзельніка, будуць ацэньваць дэкламатараў паводле наступных крытэрыяў:
У кожнай узроставай катэгорыі ў фінале будуць вызначаны тры пераможцы. За перамогу прадугледжаныя грашовыя прызы.
Пытанні арганізатарам можна дасылаць на электронны адрас фонду konkurs@tutaka.org, у мэсэнджары ў сацыяльныя сеткі (Facebook, Instagram, Telegram, Twitter) і на тэлефон +48 501 370 957.
Сябрамі журы ІІ дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы 2023: Міра Лукша – журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Нівы” ды паэтка і перакладчыца; Міхась Зуй – актор, рэжысёр і музыка; Андрэй Сцепанюк – паэт ды педагог, дырэктар ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім; Валянціна Гарцуева – акторка праекта “Купалаўцы”.
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.