Інтэрнэт-часопіс, прызначаны для публікацый эсэ, інтэрв’ю, апытанняў, лекцый, маніфестаў, навін і іншых матэрыялаў і з’яўляецца часткай даследчай платформы сучаснага мастацтва KALEKTAR.
«Найперш часопіс задумваўся як рэсурс, які будзе публікаваць матэрыялы пра беларускае візуальнае мастацтва – як найноўшыя тэндэнцыі, так і ягоную гісторыю», — паведамляецца на сайце KALEKTAR.
Часопіс KALEKTAR распрацаваны мастаком і куратарам Максімам Тымінько, які ўбудаваў у новы рэсурс мноства прылад: сінхранізацыю з энцыклапедыяй-картатэкай «Калектара» ІNDEX, сістэму ўсплываючых вокнаў і нататак, падтрымку пошуку па тэгах, інструмент для аўтаматычнага перакладу, спісы згаданых у публікацыі імёнаў і інстытуцый. Таксама былі створаны інфармацыйныя старонкі аб платформе.
«Часопіс як інструмент прысутнічаў і ў мінулай версіі партала (2015–2020), — тлумачаць распрацоўшчыкі, — у рамках якога мы публікавалі навіны, а таксама эсэ з праектаў ZBOR і Факультатыў актывісцкай крытыкі (FAC). На новым рэсурсе мы таксама апублікуем усе нашыя мінулыя эсэ».
Новы рэсурс быў распрацаваны дзякуючы фінансаванню фонду пры падтрымцы German Federal Foreign Office і Civil Society Cooperation.
Каманда «Калектара» адкрыта для супрацоўніцтва і чакае прапановы і матэрыялы.
Над новым часопісам працавалі:
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram