Да двухгоддзя audiobooks.by, навігатара па аўдыякнігах на беларускай мове, абвясцілі невялічкі конкурс

Праект audiobooks.by абвясціў конкурс, пераможцы якога атрымаюць падарункавыя карты на платныя аўдыякнігі.

«За два гады працы мы паспелі агучыць і запісаць ажно 25 кніг — поўны іх спіс можна пабачыць па спасылцы, — паведамляецца ў сацсетках праекта. — Пераходзьце ў наш інстаграм. Распавядайце там пра любімую з іх, адзначайце наш акаўнт @audiobooks.by — і чакайце на вынікі розыгрышу!»

Прымаць удзел можна з любой кропкі свету, з Беларусі таксама. Выпадковым чынам чынам будуць абраныя тры пераможцы: адзін атрымае карту на 10 даляраў, два — па 5 кожны.

audiobooks.by — гэта навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў. Тут вы можаце хутка знайсці як аўдыякнігі сучасных аўтараў, так і дзіцячыя альбо класічныя кнігі. Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць.

На дадзены момант на сайце сабраныя спасылкі на 530 кніг з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Радыё Свабода, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінінфарм РБ і іншых.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!