Да дня нараджэння Уладзіміра Мацкевіча зладзяць чытанні яго тэкстаў

Культура
Уладзімір Мацкевіч. Фота: https://matskevich.org.

14 мая — дзень нараджэння Уладзіміра Мацкевіча, беларускага філосафа і метадолага. Гэта другі дзень нараджэння, які ён сустракае ў турме. Лепшы падарунак для філосафа — гэта жыццё яго ідэй, слоў і думак.

Дом беларусаў у Лодзі плануе адзначыць гэты дзень «чытаннямі» яго тэкстаў у розных гарадах і краінах: «Хай энергія нашага адначасовага інтэлектуальнага намагання, філасофскай размовы падтрымае яго, а нам дасць імпульс на новыя разумныя справы«, — паведамляецца на фэйсбук-старонцы філосафа.

Чытанні пройдуць у фармаце міні-семінара. Арганізатары загадзя адправяць зарэгістраваным удзельнікам два тэксты са зборніка на прачытанне, а потым прапануюць сабрацца ўсе разам і абмеркаваць вашыя ідэі, думкі і разважанні.

Рэгістрацыя на сустрэчу па спасылцы:

А ў Вільні ў Беларускім Доме (Vilniaus g., 20) 14 траўня ў 18.00 чытанні пройдуць у фармаце міні-семінара. Будуць чытаць наступныя раздзелы кнігі «Свабода і мысленне»:

  • грамадзянскае дзеянне і паводзіны;
  • ад народа да грамадзянскай нацыі.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: