CreateCultureGroup запрашае прайсці анлайн-апытанку культурным менеджарам

«Анлайн-апытанне — гэта першая частка даследавання, мэта якога глыбей паразумець наш сектар і палепшыць працу ў галіне яго развіцця», — запрашаюць CreateCultureGroup запоўніць анкету культурных менеджараў і менеджарак.

CreateCultureGroup хоча даведацца пра матывацыю культурных менеджараў, ці ўспрымаюць яны сваю прафесію як актывізм ці хобі, а таксама просяць падзяліцца крыніцамі досведу.

Апытанне з’яўляецца ананімным, бяспечным і не збірае персанальныя даныя. Анкета дасяжная на беларускай і рускай мовах.

Нагадаем, што CreateCulture Group на чале з арт-менеджаркамі Таццянай Штэйнбук і Надзеяй Ількевіч — гэта аб’яднанне, якое мае на мэце падтрыманне прафесійнага росту творцаў, актывістаў, а гэтаксама супольнасцей беларускага культурніцкага і крэатыўнага сектараў. Група з’яўляецца стваральнікамі вядомай прасторы ў Вільні CreateCulture Space.

Анкету можна адшукаць тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!