Cпектакль Купалаўцаў «Слова з-за кратаў» у Музеі вольнай Беларусі — фотафакт

Культура
Cпектакль Купалаўцаў "Слова з-за кратаў" у Музеі вольнай Беларусі. Фота: Reform.by

23 лістапада ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве прайшоў спектакль-чытка «Слова з-за кратаў» у выкананні Купалаўцаў.

Акцёры і акцёркі сталі галасамі 18 беларускіх палітвязняў.

Рэжысёр Аляксандр Гарцуеў працаваў са словам без дэкарацый і касцюмаў, узяўшы ў суаўтары мастачку Аляксандру Канафальскую, якая стала ілюстратаркай тэкстаў: працэс малявання, паказаны на вялікай праекцыі на сцяне, суправаджаў працэс чытання, закальцаваўшы ўсю дзею ў аб’ёмнае, пульсуючае выказванне.

Cпектакль Купалаўцаў "Слова з-за кратаў" у Музеі вольнай Беларусі - фотафакт
Cпектакль Купалаўцаў «Слова з-за кратаў» у Музеі вольнай Беларусі. Фота: Reform.by

Акцёры чыталі ўрыўкі з лістоў палітвязняў рознымі галасамі і з рознай інтанацыяй. Дый самі тэксты былі розныя, прызначаныя для дзіцяці, ці для каханага чалавека, ці для маці — з нявыкананым абяцаннем вярнуцца жывым. Частка гэтых тэкстаў — вершы, нарысы, філасофскія разважанні — прызначаны для нас.

Cпектакль Купалаўцаў "Слова з-за кратаў" у Музеі вольнай Беларусі - фотафакт
Cпектакль Купалаўцаў «Слова з-за кратаў» у Музеі вольнай Беларусі. Фота: Reform.by

«Свядомае вынішчэнне беларускай нацыі, нашай мовы і культуры працягваецца і ў 2023 годзе, — сказаў рэжысёр Аляксандр Гарцуеў, згадваючы папярэдні праект Купалаўцаў, прысвечаны Ночы расстраляных паэтаў. — Сённяшні вечар — гэта самае мізэрнае, што мы можам зрабіць для сучасных беларускіх палітвязняў, многія з якіх трапілі ў палон за нашу і вашу свабоду».

Cпектакль Купалаўцаў "Слова з-за кратаў" у Музеі вольнай Беларусі - фотафакт
Cпектакль Купалаўцаў «Слова з-за кратаў» у Музеі вольнай Беларусі. Фота: Reform.by

У апісанне гэтага спектакля просіцца фраза пра зняволенае цела і вольны дух, але варта падысці да падзеі з халодным розумам, каб зразумець, што насамрэч адбылося пад скляпеннямі музея.

Cпектакль Купалаўцаў "Слова з-за кратаў" у Музеі вольнай Беларусі - фотафакт
Cпектакль Купалаўцаў «Слова з-за кратаў» у Музеі вольнай Беларусі. Фота: Reform.by

Першае меркаванне, якое з’яўляецца пасля прагляду гэтага спектакля: які неверагодна магутны інтэлектуальны пласт скаваны ў няволі, які корпус тэкстаў выспявае зараз за кратамі, колькі моцных і тонкіх вобразаў там нараджаецца, колькі талентаў сточваецца, ці наадварот, заточвае сябе аб турэмныя муры.

Cпектакль Купалаўцаў "Слова з-за кратаў" у Музеі вольнай Беларусі - фотафакт
Cпектакль Купалаўцаў «Слова з-за кратаў» у Музеі вольнай Беларусі. Фота: Reform.by

Другое: муры турмы не падаюцца непераадольнымі, калі ёсць галасы, які могуць гаварыць за тых, хто сёння за кратамі.

А самая важная думка была выказана Купалаўцамі: «Карыстайцеся вашай свабодай напоўніцу. Дапамагайце тым, хто цяпер у бядзе, і асабліва тым, у каго скралі час».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: