Cёння ў Мінску развіталіся з фатографам Уладзімірам Парфянком

18 студзеня ў Мінску ў «Рытуальны Доме» па адрасе вуліца Кульман, 33а адбылося развітанне з выбітным беларускім фатографам, куратарам і аналітыкам фатаграфіі Уладзімірам Парфянком. Правесці ў апошні шлях дзеяча культуры і мастацтва, творцу, які паўплываў не на адно пакаленне фатографаў, мастакоў, крытыкаў прыйшло каля 100 чалавек.

Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.

На цырымоніі развітання прысутнічалі блізкія, сябры, калегі фатографа, прадстаўнікі Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў, Беларускага саюза дызайнераў.

Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.

Словы развітання, пашаны і любові да Уладзіміра Парфянка падчас цырымоніі гучалі ад тых, хто ў Беларусі, але таксама і за яе межамі. Сябры фатографа зачыталі пасланні ад калег і аднадумцаў, якія знаходзяцца ў іншых краінах.

Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.
Фота: Reform.by.

У апошні шлях. Па рашэнні блізкіх цела нябожчыка было крыміравана.

Фота: Reform.by.

Фатограф, архівіст, педагог, адзін з заснавальнікаў і куратар галерэі візуальных мастацтваў NOVA Уладзімір Парфянок памёр у сваёй кватэры ў Мінску 12 студзеня. Прычынай смерці стаў разрыў аорты.

Для гісторыі беларускай фатаграфіі постаць Уладзіміра Парфянка з’яўляецца адной з ключавых. Прадстаўнік Мінскай школы фатаграфіі, выпускнік культавых «Студый» Валерыя Лабко пры Народным фотаклубе «Мінск», Уладзімір Парфянок увайшоў у плеяду генерацыі «новай хвалі» беларускай фатаграфіі. У 1990-я гады фатаграфіі Уладзіміра Парфянка сумесна з працамі яго калег выстаўляліся ў прэстыжных галерэях Еўропы і свету — гэта было прызнанне мінскай фатаграфіі на міжнароднай арт-сцэне. У 1990-тыя і 2000-я фатограф займаў пасаду рэдактара аддзела мастацкай фатаграфіі часопіса “Мастацтва”(1991-2002), стаў адным з заснавальнікаў першай фатаграфічнай галерэі ў Мінску — галерэі візуальных мастацтваў NOVA (1996-2009, 2011-2013). Складальнік кнігі «Творческая фотография в Беларуси» (2015). Рэдактар вэб-альманаха Photoscope.by. Куратар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў і Мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура.

Працы Уладзіміра Парфянка знаходзяцца ў калекцыях Museet for Fotokunst «Brandts Klaedefabrik» (Данія),  Det Kongelige Bibliotek (Данія), Інстытута імя Гёте (Балгарыя), ef-Galeria (Польшча), Дзяржаўнага музейна-выставачнага цэнтра Росфота (Расія), Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея РБ, Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў РБ ды іншых прыватных зборах Беларусі, Расіі, Даніі, Фінляндыі, Германіі, Бельгіі, Францыі.

Дазнацца пра творчасць майстра можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.