Заўтра, 10 лютага, у 20:00 па мінскім часе на платформе Zoom у чытацкім клубе Bielaruskaja Čytackaja Bramka абмяркуюць кнігу Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?»
Удзел у мерапрыемстве вольны, рэгістрацыя тут.
Пасля рэгістрацыі, на вашу пошту дашлюць спасылкі, дзе можна бясплатна паслухаць аўдыёверсію кнігі ці замовіць яе з дастаўкай па Беларусі і свеце.
Паслухаць аўдыёверсію можна таксама і тут.
Кніга «Па што ідзеш, воўча?» пісьменніцы, журналісткі і перакладчыцы Евы Вежнавец (Святланы Курс) у 2021 атрымала першае месца прэміі Гедройця «за стварэнне арыгінальнага мастацкага хранатопу і перадачу аўры беларускасці на фоне глабальнага свету і ўніверсальных каштоўнасцяў». Кніга выйшла ў выдавецтве «Пфляўмбаўм».