«Будуй сваё»: стартаваў новы сезон праекта «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні

Праект па лічбавым самакіраванні ад «Новай Беларусі» стане больш глабальным і прасунутым. Сёння стартаваў новы сезон ініцыятывы, дзе беларусы і беларускі могуць самі прафінансаваць рэалізацыю сваіх ідэй.

Да праекта па лічбавым кіраванні, які летась працаваў у тэставым рэжыме, за мінулы год далучылася як мінімум 265 удзельнікаў і ўдзельніц ды было сабрана каля 47 000 еўра. Бібліятэка беларускай кнігі ў Літве, распрацоўка сайта па гісторыі Беларусі ў Польшчы — тыя ініцыятывы, якія ўдалося запусціць дзякуючы падтрымцы ўдзельнікаў.

Сёлета праект плануе займець назву і стаць больш маштабным і інтэрактыўным.

«Будуй сваё» — у новым сезоне ініцыятыва запускаецца з адпаведнай яго каштоўнасцям назвай.

«Тэставы запуск выкрышталізаваў галоўную каштоўнасць праекта і яго асноўны сэнс. Беларусы і беларускі могуць будаваць свой дом, ствараць камфортнае для сябе асяроддзе, у якой краіне яны б ні жылі. Яны могуць самастойна не толькі ствараць, але і фінансаваць патрэбныя ім для гэтага праекты. У іх ёсць для гэтага ўсё неабходнае: любоў адзін да аднога, прага і талент ствараць, рэсурсы рабіць гэта прафесійна і эфектыўна», — каментуе каманда асноўны сэнс праекта, які выкрышталізаваўся за час працы.

Наступны крок — «Будуй сваё» стаў больш глабальным: сёлета ў ім змогуць паўдзельнічаць беларусы і беларускі з кожнай краіны. Для гэтага каманда запусціла новы кірунак  — Global, далучыцца да якога можна наўпрост праз унёсак ад 35 еўра.

«Мы прапануем удзельнікам і ўдзельніцам суполкі Global стварыць на агульна сабраныя грошы карысны digital-праект, актуальны для беларусаў у Беларусі, так і беларусам у кожнай краіне. Гэта магчымасць зноў усім аб’яднацца вакол агульнай мэты і адчуць, што ніякага падзелу паміж беларусамі няма, нягледзячы на кіламетры», — падкрэсліваюць стваральнікі.

Гэтаксама каманда ініцыятывы сёлета плануе запусціць навучальны блок для тых, хто хоча рэалізаваць свае ідэі.

«Стала зразумела, што не ва ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц з класнымі ідэямі ёсць досвед запуску праектаў. Каб яны адчувалі сябе больш упэўнена, мы запусцім навучальны блок пра рэалізацыю ідэй. А таксама створым сістэму, каб аўтарам выдатных ідэй было неабавязкова іх самастойна рэалізоўваць»,— анансуюць змены ў механіцы праекта распрацоўнікі «Будуй сваё».

«Мы пабачылі, што большасць беларусаў і беларусак гатовая фундаваць грошы, а запыт прапаноўваць і абмяркоўваць ідэі ёсць у меншасці. Але і тыя, і іншыя — аднолькава цэнныя для праекта. Каб данесці гэтую думку, мы стварылі некалькі ролевых мадэляў для ўдзельнікаў і ўдзельніц», — дадаюць яны.

Далучыцца цяпер да «Будуй сваё» можна наўпрост двума спосабамі:

  • Праз падатковую дэкларацыю: зафундаваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасць у партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі» пры запаўненні дэкларацыі. (У гэтым годзе ў праекта ты ж самыя партнёры ў Польшчы (фундацыі Tutaka і FaniMani) і новы ў Літве (арганізацыя ZUBR.IN).
  • Праз унёсак: пералічыць ад 35 еўра.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!