Бясплатныя экскурсія і квэст па матывах твораў Караткевіча адбудуцца ў варшаўскім парку Каралеўскія лазенкі

Школа Цэнтра беларускай салідарнасці запрашае ўсіх жадаючых на беларускамоўную экскурсію і квэст для дзяцей і іх бацькоў у парк Каралеўскія лазенкі ў Варшаве.

Экскурсія прымеркавана да пачатку новага навучальнага года.

Мерапрыемства правядуць milesiustours.eu.

Вас чакае гульня-квэст «Карона караля Стаха» па матывах беларускай гісторыі і літаратуры, а таксама легендаў са ўсяго свету. Удзельнікі падзеляцца на каманды, на працягу квэста ім будзе дапамагаць дзённік караля Стаха.

Будуць разгадваць сакрэты і галаваломкі, каб знайсці схаваную карону і супакоіць дух караля.

Чакаецца цудоўнае надвор’е, бярыце з сабой пледы.

Калі: 3 верасня (нядзеля), 12:45

Дзе: збор каля Белага доміка (Biały dom), парк Łazienki Królewskie

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!