Бібліятэка імя Францыска Скарыны збірае сродкі на запіс харавога альбома Міколы Куліковіча і яго прэзэнтацыю ў Лондане

Культура

Бібліятэка імя Францыска Скарыны ў Лондане захоўвае ўнікальную музычную калекцыю і аўдыяархіў. Сярод скарбаў Скарынаўкі — архіў выбітнага беларускага кампазітара Міколы Куліковіча, які падчас Другой сусветнай вайны быў вымушаны пакінуць Беларусь і да сваёй смерці жыў у эміграцыі.

Дзякуючы высілкам Галіны Казіміроўскай, якая даследавала архівы, духоўныя творы Міколы Куліковіча становяцца вядомымі слухачам. У гэтым годзе ёю быў арганізаваны канцэрт «Скарынаўка гучыць» у Варшаве, а зараз паўстаў яшчэ адзін новы праект: запіс харавога альбома і яго прэзэнтацыя ў Лондане.

Канцэпцыя гэтага музычна-асветніцкага праекта грунтуецца на запісе і выкананні музычных твораў рэпрэсаваных беларускіх аўтараў, якія падчас ці пасля Другой сусветнай вайны апынуліся ў вымушанай эміграцыі. Часткова гэта аўтары, якія прайшлі праз турмы і лагеры, але пасля вызвалення працягнулі творчы шлях і пакінулі вялікую культурную спадчыну.

Матэрыялы для выканання — знойдзеныя нотныя і літаратурныя матэрыялы Бібліятэкі і Музея імя Францыска Скарыны ў Лондане. Праца з гэтым архівам і як вынік стварэнне новага праекта: запіс харавога альбома і яго прэзентацыя ў Лондане — вялікі ўклад у справу захоўвання беларускай культурнай спадчыны, развіцця і прасоўвання беларускага мастацтва ў свеце.

Першы альбом у межах гэтага праекта складаецца з 11 духоўных твораў Міколы Куліковіча — выбітнага беларускага кампазітара, дырыжора, музыколага, этнографа, музычнага крытыка і паэта, які пасля рэпрэсій у 1944 годзе быў вымушаны пакінуць Радзіму, да гэтай пары забаронены ў Беларусі. Шмат музычнай спадчыны, якую пакінуў Мікола Куліковіч, яшчэ ніколі не была прадстаўлена слухачам.

Выканаўцам праекта з’яўляецца Concordia Choir — камерны харавы калектыў, які быў заснаваны ў 2007 годзе ў Мінску (Беларусь). У рэпертуары хору больш за 150 твораў самых розных эпох: адраджэнне, барока, класіцызм, рамантызм, музыка ХХ стагоддзя і жанраў: харавыя канцэрты, харавыя мініяцюры і песні, песні народаў свету, калядная музыка, джазавыя творы.

У 2020 годзе з-за палітычнага становішча ў краіне і забароны на дзейнасць Concordia Choir быў занесены ў «чорны спіс» і часова спыніў сваю працу. У 2021 годзе хор адрадзіў сваё існаванне на тэрыторыі Польшчы, куды частка яго ўдзельнікаў былі вымушаны з’ехаць. У дадзены момант, у складзе каля 15 чалавек працягвае сваю дзейнасць у Варшаве. Асноўнай місіяй хора з’яўляецца прэзентацыя беларускай харавой культуры.

Аўтар праекта Галіна Казіміроўская — дырыжор, кампазітар, даследчык, мастацкі кіраўнік і дырыжор «Вольнага хору» і Concordia Choir, кіраўнік Беларускай школы мастацтваў імя Міколы Равенскага ў Варшаве.

Сабраныя сродкі пакрыюць выдаткі:

  • запіс, звядзенне 11 харавых твораў;
  • макет альбома і буклет-анатацыя;
  • брытанскія візы;
  • дарожныя выдаткі.

Дапамагчы праекту можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: