WTBSK — берлінска-віцебскі праект беларускіх музыкаў Сяргея Навіцкага і Светы Бень выпраўляецца ў тур па польскіх гарадах. Серыю сольных выступаў эксперыментальны дуэт распачне канцэртам 31 кастрычніка ў Познані, 1 лістапада Света і Сяргей завітаюць у Варшаву, а 2 лістапада WTBSK абяцаецца дабрацца да Беластока.
Праект гучна заявіў пра сябе ўлетку выхадам сінгла «Тут нікому не месца», у якім тэксты Светы Бень апынуліся ў прасторы індастрыялу і хард-тэхна. Атрымалася змрочна, халодна, стыльна і страшна цікава. Пасля польскага тура, дарэчы, WTBSK абяцае выхад другога сінгла.
«Рытмічная электронная музыка Madmapper (Сяргей Навіцкі) і паэзія Светы Бень, у спалучэнні з візуальнымі эксперыментамі і нойзавай гітарай пагрузіць вас у стан рэфлексіі і асэнсавання таго, што адбываецца ўнутры і звонку назіранага дзейства», — даецца анонс выступаў дуэта ў сацсетках.
Спецыяльны госцем заяўлены Міша Радзівонаў (труба, гітара, вакал).
Набыць квіткі на канцэрты можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram