Беларуская дыяспара Кракава запусціла краўдфандынг на падтрымку і развіццё сваёй новай прасторы. Пасля перамогі ў аўкцыёне ад гарадской адміністрацыі ў пачатку года беларускія рупліўцы пачалі самастойна здымаць памяшканне на вуліцы Мікалайска, 4 (ul. Mikołajska, 4) і адкрылі там пляцоўку беларускай культуры.
Сёння ў «Прасторы» ўжо адбываюцца разнастайныя івэнты: кінапаказы, канцэрты, варштаты, спектаклі для дзяцей, заняткі па танцах. 23 сакавіка на пляцоўцы пачнуць працаваць слынныя курсы «Мова Нанова». Плануецца і абмяркоўваецца шмат іншых ініцыятыў. Аднак «Прастора» мае патрэбу ў аздабленні і рамонце, пакрыцці адміністратыўных выдаткаў, камунальнай аплаты, таму ініцыятыва запусцілі краўдфандынгавы збор.
«Мы запусцілі гэты збор, каб разам з усёй дыяспарай, а таксама беларусамі і беларускамі з іншых гарадоў і краін пабудаваць дом, які стане галоўным месцам аб’яднання нашых суайчыннікаў у Кракаве. Мы шукаем і іншыя крыніцы фінансавання, але без вашай падтрымкі ў нас дакладна нічога не атрымаецца», — звярнулася да беларусаў каманда «Прасторы».
10% ад сабранай сумы на «Прастору» пойдзе ў Фонд дапамогі людзям у складанай сітуацыі.
Падтрымаць Дом беларускай дыяспары Кракава можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: