Беларускіх дзеячаў культуры запрашаюць на праграму рэзідэнцый Perspaktiv у Польшчы і Германіі. Да дэдлайну засталося тры дні

Культура
Фота: фейсбук Ambasada Kultury.

На тэрмін ад аднаго да трох месяцаў ініцыятыва RAZAM e.V. сумесна з Ambasada Kultury запрашае беларускіх дзяячак і дзеячаў культуры на праходжанне рэзідэнцый у Германіі і Польшчы. Дэдлайн падачы заявак прэтэндэнтаў ужо «на носе» — 26 чэрвеня.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца беларускія прадстаўніцы і прадстаўнікі ў культуры і мастацтве, якія працуюць у галіне сучаснага мастацтва, музыкі, тэатра, перфарматыўных практык. Узрост і месца цяперашняга знаходжання прэтэндэнта — не важныя.

Як адзначаюць арганізатары, праект Perspaktiv рэалізуецца з мэтай падтрымкі дзеячаў культуры з Беларусі, стварэння ім бяспечных умоў для прафесійнай рэалізацыі, абмена вопытам і ўзнікнення прафесійных сувязяў паміж работнікамі беларускай і міжнароднай мастацкай супольнасці.

Час праходжання арт-рэзідэнцый — верасень-снежань 2023 года. Праграма пакрывае выдаткі на падарожжа, пражыванне і стыпендыю.

Праект Perspaktiv рэалізуецца пры ўдзеле Galeria Miejska Arsenał, Познань, Польшча i падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Германіі.

Перайсці да анкеты на праграму можна тут.

Падрабязней давецца пра ўмовы конкурсу тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: