Беларускі ПЭН апублікаваў чарговую хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры

Праваабарончая арганізацыя «Беларускі ПЭН» апублікавала чарговы вынік дакументавання парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову сакавіка 2023 года.

На 31 сакавіка 2023 года: людзей cлова ў няволі – 28, агулам у няволі дзеячаў культуры – 137.

  • У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме працягваецца суд над заснавальнікам крамы Symbal.bу і менеджарам культуры Паўлам Белавусам.
  • Даследчыцам Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай прысудзілі па 10 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
  • Музыкаў гурта «Litesound» Дзмітрыя і Уладзіміра Каракіных і іх маці Вольгу Крайко асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі», іх бацьку Юрыя Каракіна асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі».
  • У Полацку сярод супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прайшлі ператрусы і затрыманні.
  • Пракурор Аляксандр Кароль падаў апеляцыйны пратэст на прысуд нобелеўскаму лаўрэату, літаратару і праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Ён лічыць 10 гадоў калоніі мяккім прысудам і патрабуе 12 гадоў зняволення.
  • У Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме пачаўся разгляд крымінальнай справы пяці чалавек, якія вывесілі ў Мінску нацыянальныя сцягі Беларусі і Украіны ў сярэдзіне верасня 2022 года.
  • У судзе Астравецкага раёна на 1,5 года пазбаўлення волі асудзілі Паўла Дубава паводле арт.370 Крымінальнага кодэкса (глумленне з дзяржаўных сімвалаў) за тое, што ён у карпарацыйнай суполцы кампаніі грузаперавозак пакінуў каментарый на беларускай мове, у якім сцвярджаў, што «наш сцяг – бел-чырвона-белы», а дзяржаўны назваў «усходам сонца над балотам».
  • У Зэльве дэмантавалі помнік паэтцы, грамадскай дзяячцы, вязню ГУЛАГа Ларысе Геніюш.
  • Суд Добрушскага раёна прыняў рашэнне аб прызнанні кнігі «Адысея капітана БНР» Анатоля Гатоўчыца экстрэмісцкай.

Больш падрабязна пра факты рэпрэсій можна прачытаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!