Беларускі пісьменнік Сяргей Календа напісаў кніжку для дзяцей на трох мовах

Культура
Фота: facebook.com/sergie.kalenda.

«Хлопчык Томчык» — такую назву мае новая кніга беларускага пісьменніка Сяргея Календы, на выхад якой проста цяпер ідзе збор сродкаў на платформе Kickstarter. Твор напісаны на трох мовах — беларускай, расійскай і англійскай, і распавядае пра жыццёвыя прыгоды хлопчыка, які «вельмі любіць гуляць і зусім не любіць спаць».

Пісьменнік, культуролаг, рэдактар часопіса «Мінкульт» Сяргей Календа добра вядомы творамі для дарослай аўдыторыі — ён аўтар кніг «Іржавы пакой з белымі шпалерамі», «Трохлітровая проза», «Кантынентальны сняданак» ды іншых працаў. Гэтым разам аўтар захапіўся дзіцячай літаратурай і, па яго словах, не хоча спыняцца.

«Ідэя «Хлопчыка Томчыка» ўзнікла сама сабой: калі нарадзіўся сын, мы сталі кожны вечар чытаць кнігі, — распавёў пра будучае выданне Сяргей. — Паступова пачалі з’яўляцца гісторыі. Учынкі майго сына Томаса падказалі некаторыя, або ён сам прапаноўваў мне напісаць гісторыю перад сном.

Беларускі пісьменнік Сяргей Календа напісаў кніжку для дзяцей на трох мовах
Сяргей Календа с сынам. Фота: facebook.com/sergie.kalenda.

Я вырашыў напісаць кнігу на трох мовах, каб мець магчымасць на практыцы вучыць дзяцей адразу тром мовам, — падкрэслівае аўтар і бацька. — Я, напрыклад, стараюся падтрымліваць развіццё сваіх дзяцей па англійскай, беларускай і рускай мовах. Ужываем некалькі польскіх і літоўскіх слоў, трохі нямецкіх. Перад сном мы лёгка можам скончыць кнігу па-беларуску і пачаць па-руску, плюс мы дадалі зборнік песень на літоўскай мове… Тры мовы ў адной кнізе дапамагаюць дзецям засвоіць шмат новых слоў».

Іншымі словамі, «Хлопчык Томчык» у пэўным сэнсе стварае новую прапанову для беларускіх сям’яў, якія зацікаўлены ў тым, каб іх дзеці лягчэй уваходзілі ў мультыкультурны асяродак, ці, вывучаючы іншыя мовы, не забываліся на сваю.

Беларускі пісьменнік Сяргей Календа напісаў кніжку для дзяцей на трох мовах
Старонка з кнігі «Хлопчык Томчык». Фота: facebook.com/sergie.kalenda.

Кніга аздоблена ілюстрацыямі беларускай мастачкі Марыі Шэндзель.

«Маёй задачай было не толькі праілюстраваць гісторыю, але і перадаць эмоцыі аўтара. Разам з Сяргеем мы распрацоўвалі галоўных герояў, каб яны адпавядалі кнізе, — падзялілася яна тым, як ішла праца над творам. — Кожнага героя мы надзялілі знешнімі рысамі, якія дапамагаюць раскрыць яго характар. Ілюстрацыі ў гэтай кнізе дапаўняюць сюжэт, паказваючы адсутныя дэталі, важныя ў агульнай карціне».

Як адзначаецца ў анатацыі, кніга «Хлопчык Томчык» расказвае пра тое, «як можна са слязьмі на вачах адпачываць у Егіпце, атрымліваць асалоду ад бацькоўства і забаўляльных простых рэчаў, выхоўваючы дзіця, і, нарэшце, пра паездку ў літоўскі Вільнюс».

Твор ужо гатовы для друку, засталося яго толькі выдаць. Акурат дзеля гэтага аўтары аб’явілі збор на Kickstarter.

«На дадзены момант, калі ўсе незалежныя выдавецтвы ў Беларусі зачынены, ідзе татальны пераслед культуры, варта ствараць новае, ствараць насуперак, дзеля лепшай будучыні, і не сумаваць!», — падкрэслівае Сяргей Календа.

Падтрымаць выданне можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: