Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» адкрыў набор на першы анлайн-курс у межах «Акадэміі Першых» пра тое, як збіраць каманды для вашых ініцыятываў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу.
Фармат курса
Вас чакае 8 грунтоўных заняткаў з экспертам. Гэта не лекцыі – падчас сустрэч вы будзеце рабіць практыкаванні, абменьвацца ідэямі і дыскутаваць. Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі. Калі ласка, ацаніце свае магчымасці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласці ў навучанне.
Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб вы маглі разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеры і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.
Прыкладны расклад курса
Заняткі будуць праходзіць па панядзелках і чацвяргах у 18:30 па Менску. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзве гадзіны.
20.03 Першы занятак
Што такое каманда і як яе збіраць. Камандныя працэсы: працоўныя і асабістыя.
Адбор, найм, пошук валанцера_к.
23.03 Другі занятак
Як планаваць, размяркоўваць і ацэньваць працу ў камандзе?
Прылады для планавання, ацэньвання, трэкінгу працы.
27.03 Трэці занятак
Прылады і спосабы сумеснай працы.
Самафасілітацыя, ацэнка і дакументаванне працоўных працэсаў.
30.03 Чацвёрты занятак
Праца з матывацыяй і прафілактыка выгарання.
Эксплуатуючыя і рэгенеруючыя практыкі сумеснай працы.
03.04 Пяты занятак
Як заўважаць і вырашаць канфлікты?
Тактыкі працы з канфліктнымі сітуацыямі.
06.04 Шосты занятак
Як будаваць эфектыўную камунікацыю ў камандзе? Як будаваць адкрыты дыялог і спраўляцца з канструктыўнай крытыкай?
10.04 Сёмы занятак
Як вызначыць лідар_ку ў камандзе? Як развіваць лідарскія якасці ў камандзе?
13.04 Восьмы занятак
Як планаваць і кантраляваць змены ў камандзе? Як падрыхтаваць каманду да зменаў?
Дэдлайн падачы заяўкі – 15 сакавіка ўключна.
Адказ пра ўдзел у курсе арганізатары_кі дашлюць да 17 сакавіка.
Рэгістрацыя
Не забудзьцеся распавесці пра курс вашым кал_яжанкам і сябр_оўкам!
Па ўсіх пытаннях смела пішыце на [email protected]
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: